Грамадства44

Кадастравае агенцтва паведаміла пра «гістарычную здзелку з нерухомасцю»

Як паведамляе прэс-служба Нацыянальнага кадастравага агенцтва, упершыню ў Беларусі здзелку куплі-продажу аформілі дыстанцыйна.

Фота ілюстрацыйнае

5 лютага 2026 года дамова быў адначасова засведчаная двума рэгістратарамі з розных арганізацый дзяржаўнай рэгістрацыі ў дыстанцыйным фармаце. Прадавец звярнуўся ў офіс у Віцебску — па месцы знаходжання нерухомасці, а пакупнік знаходзіўся ў Мінску.

Праз відэа– і аўдыясувязь у рэжыме рэальнага часу бакі здзелкі разам з рэгістратарамі правялі агульную анлайн-сесію: узгаднілі ўмовы дамовы, атрымалі тлумачэнні адносна сваіх правоў і абавязкаў, пасля чаго аформілі і падпісалі дакументы.

Усе паперы, у тым ліку дамова куплі-продажу, былі падпісаныя ў электронным выглядзе: удзельнікі здзелкі — з выкарыстаннем аналага ўласнаручнага подпісу на планшэце, а рэгістратары — з дапамогай электроннага лічбавага подпісу. У выніку была сфарміраваная адзіная засведчаная дамова, копіі якой абодва бакі адразу атрымалі на паперы.

Такая магчымасць з’явілася дзякуючы зменам у заканадаўстве, што пачалі дзейнічаць пасля 11 чэрвеня 2025 года. Цяпер удзельнікі здзелкі могуць самі выбіраць фармат яе засведчання, у тым ліку з удзелам некалькіх рэгістратараў, што асабліва зручна для людзей з розных рэгіёнаў краіны.

Чаму першая такая здзелка была заключаная толькі амаль праз 7 месяцаў пасля таго, як заканадаўства стала такое дазваляць, у паведамленні НКА не тлумачыцца. 

Каментары4

  • Ёсік
    05.02.2026
    У каменныя пячоры краіны падвялі сьвятло. Тое, што ў сьвеце адбываецца 20-40 гадоў, у сёняшняй лукашэнкаўскай Беларусі называюць прарывам, гістарычнымі падзеямі. Памятаю, як імпз у 2011 годзе прасіла адлучыцца да праграмы і дасылаць дэкларацыі праз інтэрнэт - Ну паспрабуйце, сырая праграма, не даробленая, але трэба перад еўрапейцамі справаздачыцца, што грошы пайшлі на распрацоўку, а не на рамонт будынка былога дзіцячага садка, дзе зараз пра пісалася наша падаткавая. Нават гэта рабілі за грошы Еўразьвязу.
  • Ёсік
    05.02.2026
    Ёсік, падлучыцца, канешне, прабачце, тэлефон праглынае некаторыя літары, зьмяняючы сэнс словаў ці выразаў.
  • Ну
    06.02.2026
    Уря, таварышы! Крочым у нагу з прагрэсам! Ну і хер з ім, што я такую здзелку ў пачатку мінулага года правёў у Вільні. Странна толькі, што ніхто пра яе ў літоўскіх медыя не напісаў. Можа, не першая а другая ўжо была?)

Цяпер чытаюць

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?8

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус прыгатаваў дранік у выглядзе карты краіны і павесяліў карыстальнікаў сеціва

У Расіі канчаткова заблакавалі YouTube, WhatsApp і Facebook17

«Супрацоўнікі былі ў паніцы». У італьянскім візавым цэнтры памёр чалавек7

У Мінску вядомыя вытворцы касметыкі адкрываюць незвычайную кавярню

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх7

Іна Кулей: Мілінкевіч пакуль ляжачы хворы, але пільна сочыць за навінамі7

Беларускія аператары прыдумалі, як можна абыходзіць абмежаванні безлімітаў1

Літоўскі інтэлектуал: Беларусы любяць свабоду не толькі на словах, але і на справе10

У Салігорскім раёне мужчына два разы пагражаў узарваць вышку за кепскі інтэрнэт3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?8

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць