Грамадства1717

«Навошта яе ўвогуле пасадзілі?» Лукашэнка пра жанчыну, якая атрымала 6 гадоў за забойства мужа-агрэсара

Адной з навін, прапанаваных для абмеркавання на нарадзе ў Лукашэнкі 11 студзеня, стала амністыя для шматдзетных жанчын, асуджаных за забойства.

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў прывёў прыклад па гэтай катэгорыі вязняў, распавядае sb.by.

Так, адна з асуджаных адбывае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам шэсць гадоў за забойства мужа. Да асуджэння характарызавалася здавальняюча.

Працавала адміністратаркай кавярні, мае вышэйшую адукацыю. На ўтрыманні — трое малалетніх дзяцей. Бацькоўскіх правоў не пазбаўлена, дзеці знаходзяцца пад апекай у дзядулі.

Злачынства здзейсніла ў часе сваркі на глебе непрыязных адносін з мужам, ударыўшы яго нажом у грудзі.

У дзень злачынства муж кідаў жонку на падлогу, разбіў ёй галаву, вырываў з рук тэлефон, не даваў магчымасці звярнуцца па дапамогу і пакінуць кватэру. Хуткую дапамогу жанчына выклікала сама, да яе прыезду аказвала мужу першую медыцынскую дапамогу. 

— Навошта яе наогул пасадзілі, калі яна абараняла сябе, калі муж здзекаваўся з яе, — задаў пытанне Лукашэнка. — Вось таму нам трэба прынцыпова з кожным чалавекам разбірацца, а не чохам іх вызваляць або караць. Наогул не было чаго саджаць яе.

— У кожным канкрэтным выпадку рашэнне будзе прымацца індывідуальна, — адказаў Іван Кубракоў.

Закона аб супрацьдзеянні хатняму гвалту ў Беларусі няма. 

Каментары17

  • Фемида
    11.01.2024
    После "иногда не до законов" и комментировать нечего.
  • Скептык
    11.01.2024
    А адміністратарка кавярні -- сапраўды станоўчая характарыстыка?

    Рэкамендаваць парачку такіх, ці самі знойдзеце?
  • Нярускі
    11.01.2024
    Фемида, Філіжаначку кавы ад НН рускай Фемідзе.

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Судовага эксперта арыштавалі за данаты і «здраду дзяржаве»

У Расіі 10 гадоў рабілі сваю віягру і так не змаглі стварыць6

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі4

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць