Грамадства1717

Памёр 26-гадовы рэжысёр-пастаноўшчык, які дапамагаў арганізоўваць балі Лукашэнкі

11 студзеня памёр рэжысёр-пастаноўшчык Іван Клешчанка-Чарнякоў. Хлопцу было ўсяго 26 гадоў. Ён доўгі час змагаўся з цяжкім захворваннем. Нягледзячы на малады ўзрост, Івану давяралі праводзіць маштабныя рэспубліканскія мерапрыемствы — у тым ліку навагоднія балі Лукашэнкі.

Фота з інстаграма Івана Клешчанкі-Чарнякова

Іван Клешчанка-Чарнякоў нарадзіўся ў Гомелі, вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, а таксама ў магістратуры кафедры рэжысуры тэатралізаваных паказаў і свят у СПбГІК. Знаёмыя хлопца кажуць, што свае першыя пастаноўкі Іван пачаў рабіць, яшчэ калі быў вучнем Ірынінскай гімназіі ў Гомелі.

На пачатку пандэміі каранавіруса ў Беларусі, якой афіцыйныя ўлады не прызнавалі і нават называлі псіхозам, Іван разам з сяброўкай шыў ахоўныя касцюмы і маскі для медыкаў у бальніцах Мінска і іншых гарадах краіны.

Фота з інстаграма Івана Клешчанкі-Чарнякова

На працягу трох гадоў Іван быў рэжысёрам-пастаноўшчыкам інклюзіўнага моднага шоу «Каляровыя сны», у якім бралі ўдзел выхаванцы інтэрнатаў для дзяцей з асаблівасцямі развіцця.

Сам Іван адзначаў, што яго першым праектам самага высокага ўзроўню, дзе ён быў галоўным рэжысёрам, стала шэсце пакаленняў і ўскладанне кветак да манумента Перамогі ў рамках акцыі «Беларусь памятае» ў 2022 годзе.

У 2023 годзе ў Дзень дзяржаўных сцяга, герба і гімна Беларусі хлопец быў рэжысёрам рытуалу ўшаноўвання дзяржаўных сімвалаў. Рэжысаваў Іван і рэспубліканскае свята «Александрыя збірае сяброў — 2023». Адтуль ён запосціў фота з чырвона-зялёным сцягам і сцягам БРСМ з подпісам: «Жыць цікавей пад правільнымі сцягамі».

Скрыншот з інстаграма Івана Клешчанкі-Чарнякова

Дарэчы, часопіс «Малады вучоны» апублікаваў артыкул Івана «Беларуская гіпербалізацыя»: нацыянальная сімволіка ў мастацкім рашэнні тэатралізаваных паказаў».

Сярод рэспубліканскіх свят, якімі займаўся Іван Клешчанка-Чарнякоў былі цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай тэатральнай прэміі, цырымонія ўшаноўвання таленавітай моладзі «Талент Беларусі» і нават навагоднія балі Лукашэнкі (ён быў адным з каманды-арганізатараў). Ставіў і гала-канцэрт «Любімую не аддаюць» падчас Форума патрыятычных сілаў.

Іван хварэў даўно і цяжка. У ліпені 2023 года ён пісаў у інстаграме пра сваю паездку дадому, які называў месцам моцы: «Заўсёды, прыязджаючы дадому, я перазараджаюся, улагоджваюся і з новымі сіламі вяртаюся ў тонус. Але гэты раз стаў выключэннем! Ад расслаблення ўсе мае болькі вылезлі вонкі, і па фізічным стане мой тыдзень ператварыўся ў пекла».

«Ты мужна змагаўся і казаў мне, што ўпэўнены ў выздараўленні. Але нешта пайшло інакш. Ляці дадому, Ванюша, такі малады і такі задорны», — напісала ў інстаграме спявачка Алена Ланская.

Развітанне з Іванам Клешчанкам-Чарняковым адбудзецца 13 студзеня.

Каментары17

  • Андрусь
    12.01.2024
    Каб Алесь не набіраў, напішу сам, замест таго, што хочацца: 
    (Рэд. выдалена). 
  • Оіо
    12.01.2024
    Апостал, не пладзіце ворагаў, апёстал.
  • Іегова забівае д'яблаў
    12.01.2024
    Оіо, ідзі пасёрбай у карыта.

Цяпер чытаюць

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» расказаў, як ідуць выплаты з экстраннага збору3

Цяплець у наступныя дні і не думае

Беларуска перад вылетам з Вільні забылася дакументы ў аўтобусе з Мінска. Як скончылася гісторыя

Рэпер з Гродна Пазнякс запісаў песню пра гавайскую піцу і парваў інтэрнэт7

«Новыя рэаліі з AI». У кампаніі Vizor Games — скарачэнні9

«У мяне не было мільёнаў у 14 гадоў». Джаан Роўлінг адхіліла спробу Эмы Уотсан памірыцца пасля сваркі вакол трансфобіі9

Трамп: Для ЗША будзе вялікай абразай, калі я не атрымаю Нобелеўскую прэмію21

Вясельнага фатографа з Мінска асудзілі па трох палітычных артыкулах, назвалі тэрарыстам і пасадзілі ў калонію3

Ва Украіне з'явіліся новыя банеры, адрасаваныя беларусам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць