Здарэнні11

ГУБАЗіК зноў са стральбой затрымліваў чалавека. На гэты раз за хабар

Затрымалі кіраўніка аднаго з вядучых прадпрыемстваў сталіцы.

Фота: МУС

Аператыўнікі 5-га ўпраўлення (па Мінску) ГУБАЗіК сумесна з байцамі САХР затрымалі мужчыну за тое, што атрымаў хабар у асабліва буйным памеры. Яго змоўшчыкаў — бацьку і двух пасярэднікаў — таксама змясцілі ў ІЧУ.

Кіраўнік прадпрыемства ў абмен на кантракты з замежнай кампаніяй аб пастаўцы камплектуючых да электрапрыбораў патрабаваў у замежных партнёраў вялікія ўзнагароды. Так, у лістападзе мінулага года ён атрымаў 15 тысяч даляраў. Яшчэ адзін транш у 18 тысяч даляраў прыйшоўся на снежань. Аднак забіраць апошнюю партыю грошай мужчына не спяшаўся.

Як піша МУС, для канспірацыі ён уцягнуў у схему бацьку, які прымаў грошы ад пасярэднікаў.

Сілавікі сцвярджаюць, што, калі затрымлівалі кіраўніка на вуліцы Малініна ў Мінску, той паспрабаваў уцячы на аўто. Сілавікі стралялі па колах.

У фігурантаў справы праведзены агляды па месцах жыхарства, канфіскаваная вялікая сума наяўных у розных валютах.

Следчымі завялі крымінальную справу за атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры.

Каментары1

  • Ёсік
    15.01.2024
    Вось у гэтым і быў сэнс вашай працы, а не зьбіваць ды запісваць на відэа беларусаў, якія сказалі НЕ дырэктару саўгаса 9 жніўня 2020. Па сёньня не можаце спыніцца.

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ35

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Трохпакаёўка ля парку Чалюскінцаў за $30 000». Арандатар забіў гаспадыню і выставіў кватэру на продаж1

Магутны выбух адбыўся у Ніжнякамску ў Татарстане2

У Расіі вынесены прысуд пасынку вядомага артыста — ён забіў родную бабулю і брата6

«Я сяджу з Пратасевічам. Піпец!» Нявеста Рамана Пратасевіча расказала гісторыю іх знаёмства25

Галоўны трэнер гандбольнага клуба «Мяшкоў» памёр ва ўзросце 50 гадоў

Проста пасярод Гамбурга воўк укусіў жанчыну ў твар9

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона2

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія44

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ35

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць