Эканоміка

У Беларусі спросцяць працэдуры мытнага афармлення

Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі падчас нарады ў Лукашэнкі паведаміў пра намеры спрасціць працэдуры мытнага афармлення, прытым як для арганізацый, так і для грамадзян, піша БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

Калі праекты зменаў рэалізуюцца, кампаніям не трэба будзе падаваць для мытнага афармлення шэраг дакументаў, паколькі неабходную інфармацыю перададуць іншыя дзяржорганы і банкі. Да таго ж некаторыя дакументы можна будзе падаваць толькі ў электронным выглядзе.

Акрамя таго, па асобных кірунках скароцяць тэрміны адміністрацыйных мытных працэдур. Напрыклад, рашэнне аб класіфікацыі тавару камплектнага аб'екта будзе прымацца на працягу 15 дзён, а не 30, як цяпер.

Таксама плануецца, што фізічныя асобы змогуць падаваць не папяровую дэкларацыю, а электронную, прытым зрабіць гэта можна будзе да ўезду на мяжу. Уладзімір Арлоўскі ўдакладніў, што такая дэкларацыя будзе бясплатнай.

Спросцяць заканадаўства і для тых, хто збіраецца пераехаць у Беларусь. Цяпер, калі такі чалавек захоча ўвезці свой аўтамабіль, то яму трэба валодаць ім не менш за два гады, інакш прыйдзецца плаціць мыты. У праекце закона прапануюць скараціць гэты тэрмін да шасці месяцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

МЗС Украіны выдала заяву ў сувязі з рэпрэсіямі па «справе Гаюна»10

МЗС Украіны выдала заяву ў сувязі з рэпрэсіямі па «справе Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

У фінале «Сваёй гульні» гульцы не змаглі адказаць на пытанне пра беларускае павер’е. А вы пра такое ведалі?9

Блогерка Баба Нюра другі раз выйшла замуж — за гітарыста «Драздоў»7

Дарадца Наўседы: Канчатковае рашэнне па ахове Ціханоўскай яшчэ не прынятае7

Трамп пагражае даць Кіеву Tomahawk, калі Пуцін не скончыць вайну. Што могуць змяніць гэтыя ракеты?5

Колькі БТ плаціць людзям, якія здымаюцца ў масоўцы на іх шоу?8

Разлом тэктанічнай пліты ля ўзбярэжжа ЗША пагражае найбуйнейшым землятрусам4

«Цячэ дах, адключылі святло, часткова разрабавалі». Такі дом здаюць у арэнду ў Мінску1

Германія спыняе фінансаванне Форуму гістарычных даследаванняў Беларусі35

Маладога ветэрынара з вёскі пад Слуцкам асудзілі за палітыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

МЗС Украіны выдала заяву ў сувязі з рэпрэсіямі па «справе Гаюна»10

МЗС Украіны выдала заяву ў сувязі з рэпрэсіямі па «справе Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць