Свет33

Эстонія пабудуе на ўсходняй мяжы лінію абароны з 600 бункераў, тое ж будуць рабіць Латвія і Літва

Эстонія на сваёй усходняй мяжы пабудуе лінію абароны, якая складаецца прыкладна з 600 бетонных бункераў, каб адбіць магчымую расійскую агрэсію. Пераважная большасць бункераў будзе пабудавана ў павеце Іда-Вірумаа (ваколіцы Нарвы, дзе большасць складаюць расейцы і расейскамоўныя) і на паўднёвым усходзе Эстоніі, але некаторыя таксама будуць размешчаныя каля Чудскага возера, паведамляе Postimees.ee.

Фота ілюстрацыйнае

Міністры абароны краін Балтыі на сустрэчы ў Рызе 19 студзеня дамовіліся, што аналагічную абарончую зону на ўсходняй мяжы створаць таксама Латвія і Літва. Для НАТА Эстонія, Латвія і Літва — гэта адна аператыўная зона.

Па словах дарадцы віцэ-канцлера Міністэрства абароны Кайда Ційтуса, аб'екты фізічнай абароны на мяжы патрэбныя для таго, каб у выпадку неабходнасці абараніць тэрыторыю Эстоніі з першага метра.

«Расія ёсць і будзе самай вялікай пагрозай бяспецы Эстоніі. Вайна ва Украіне зменшыла наступальную моц Расіі, але, па розных ацэнках, яна гатовая аднавіць яе на працягу двух-трох гадоў. Мы павінны быць гатовыя і зрабіць кошт нападу на Эстонію для Расіі як мага вышэйшым», — сказаў Ційтус.

Ён дадаў, што аб'екты абароны неабходныя на выпадак магчымага нападу, каб затрымаць праціўніка на мяжы і даць саюзнікам час прыйсці на дапамогу. Бункеры абароняць вайскоўцаў ад агню праціўніка і аскепкаў снарадаў.

Бункеры павінны вытрымліваць прамое траплянне снарада калібра 152 мм. Кожны бункер разлічаны на дзесяць чалавек. Памер бункера складае 30-35 квадратных метраў, і ён спраектаваны такім чынам, каб падраздзяленне магло супрацьстаяць суперніку на працягу даўжэйшага перыяду часу. Апроч іншага, у кожным бункеры ёсць яшчэ і спальнае месца.

На якой адлегласці ад мяжы будуць пабудаваныя бетонныя бункеры, пакуль удакладняецца. Чакаецца, што Мінабароны пачне камунікаваць з мясцовымі жыхарамі з нагоды стварэння пунктаў у найбліжэйшыя тыдні.

Каментары3

  • Гэць
    19.01.2024
    І мы Літва атаксама збудуем лінію Астрожскага супроць Масковіі!
  • ром
    19.01.2024
    Гэць, ахахха... вот на што ты дрочыш аказваецца))
    и мы?? это ты з ким там?
  • э э
    20.01.2024
    лінію для захавання целаў расейскіх алігархаў?
    бункер - гэта ж не роўна доту ці тыпу таго?
    па паняціях... по определению? э ?

Цяпер чытаюць

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Тыкток кідае выклік «Амазону» і становіцца новым лідарам у інтэрнэт-гандлі6

Новазеландскія жанчыны-пажарныя выпусцілі свой першы эратычны каляндар20

У сталічных паліклініках можна бясплатна прышчапіцца ад грыпу і кавіду

12 балаў за забітага расіяніна, 120 — за ўзятага ў палон. Як Украіна робіць вайну захапляльнай гульнёй23

Зорку «Брыджэртонаў» назвалі самым сэксуальным мужчынам свету — 20253

У Кентукі пасля крушэння грузавога самалёта загінулі сем чалавек

Дэмакрат-сацыяліст Захран Мамдані перамагае на выбарах мэра Нью-Ёрка36

Беларускія чыноўнікі знялі серыял для падлеткаў. «Выдаліце мне інтэрнэт», — просяць тыя, хто глядзеў17

«Ніколі не баяўся працы рукамі». Беларускі фехтавальнік эміграваў у 58 гадоў і цяпер ставіць вокны ў Кракаве8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць