Сёння інтэрнэт абляцелі кадры, як башкіры каля помніка Салавату Юлай-улы ў 20-градусны мароз спяваюць песню.
Сёння ва Уфе, сталіцы Башкартастана, людзі выйшлі да помніка нацыянальнаму герою Салавату Юлай-улы, каб пратэставаць супраць зняволення башкірскага нацыянальнага актывіста Фаіля Алсынава. Да помніка людзей не пусцілі, тады яны сталі вадзіць карагоды і спяваць. На відэа зверху — башкірская песня «Уралым». Па-башкірску гэта азначае «Мой Урал».
Гэта старая народная песня. На той самы матыў існавала шмат тэкстаў. Самы вядомы напісаў у XVIII стагоддзі башкірскі паўстанец Салават Юлай-улы. Ягоная песня — аб прыгажосці роднай зямлі, Урала. Але самога Салавата арыштавалі 20-гадовым, і ён правёў астатнія 25 гадоў на расейскай катарзе ў Эстоніі, і там памёр.
А песню паслухайце ў захапляльным сучасным выкананні:
-
Бенгальскія агні на шампанскім сталі прычынай пажару ў бары ў Швейцарыі, дзе загінулі 40 чалавек
-
Кіруючая партыя Германіі хоча высылаць сірыйцаў, якія беглі ад грамадзянскай вайны, назад на радзіму — нават рэгулярнымі рэйсамі
-
Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС
Цяпер чытаюць
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Каментары