Свет66

Памёр экс-кіраўнік кампартыі Савецкай Эстоніі. У 1988-м ён не пабаяўся выступіць за незалежнасць

Вайна Вяльясу было 92 гады. Прэзідэнт Алар Карыс выказаў спачуванні сям'і і сябрам нябожчыка.

Вайна Вяльяс. Wikimedia Commons

Вайна Вяльяс (Vaino Väljas) нарадзіўся 28 сакавіка 1931 года на востраве Хіюмаа. У 1955 годзе скончыў Тартускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1949 года быў на камсамольскай працы.

У 1980—1986 гадах Вяльяс працаваў паслом СССР у Венесуэле, а ў 1986—1988 гадах — паслом у Нікарагуа.

У чэрвені 1988 года ён быў абраны першым сакратаром Кампартыі Эстонскай ССР. У лістападзе 1988 года Вайна Вяльяс выступіў за прыняцце Дэкларацыі аб суверэнітэце, якая абвяшчала вяршэнства законаў Эстонскай ССР над законамі СССР.

Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Эстоніі стала першай на «парадзе суверэнітэтаў» рэспублік СССР. 16 лістапада цяпер штогод адзначаецца ў Эстоніі як Дзень адраджэння. 

Праз паўтара года, 8 мая 1990 года, Вярхоўны Савет Эстонскай ССР прагаласаваў за аднаўленне дзеяння Канстытуцыі незалежнай Эстоніі 1938 года.

Незалежнасць Эстонія, у адрозненне ад падзей у Літве і Латвіі, атрымала досыць бяскроўна.

Пасля расколу ў шэрагах камуністаў Вяльяс узначальваў праэстонскае крыло партыі з 1990 па 1992 год. З 1992 па 1995 год быў старшынёй Эстонскай дэмакратычнай рабочай партыі.

У незалежнай Эстоніі ён атрымаў некалькі ўзнагарод і быў уключаны ў спіс 100 найвыбітных эстонцаў.

Каментары6

  • Зянон
    17.01.2024
    Anatol Starkou, ты хлусіш, чаму яны выйшлі тады з залі, добра вядома
  • Кілер троляў
    17.01.2024
    Anatol Starkou, какошнік надзень, троль лукашысцкі
  • Знаемы
    17.01.2024
    Anatol Starkou, а свой партбілет куды дзеў?

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца8

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

Курэнне сярод беларусаў робіцца ўсё менш папулярным3

«Камунарка» стала выпускаць новую «Любімую Алёнку»2

З’явіўся яшчэ адзін ютуб-канал пра беларускую гісторыю. Пачалі з «Палявання на цара»5

Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША заявіла пра эпідэмію яшчуру ў Расіі5

У Германіі беларус ехаў у цягніку без квітка і з наркотыкамі. І ўвогуле ён быў у краіне незаконна

Украінскія ўдары па партах паралізавалі амаль палову расійскага нафтавага экспарту8

У гродзенскім «Еўраопце» заўважылі мыш ВІДЭА1

Буслы, дранікі і БелАЗы. «Мегатоп» выпусціў калекцыю абутку з беларускімі матывамі

Дроны, якія заляцелі ў Латвію і Эстонію, аказаліся ўкраінскімі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца8

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць