Музыка33

Пугач расказаў, як граў канцэрт на Плошчы Пераменаў, а людзі стрымлівалі ГУБАЗіК

Лідар гурта J:МОРС распавёў «Белсату», як выступаў на Плошчы Перамен, ратаваўся ад пераследу, а таксама згадаў прапановы супрацы з уладамі.

Уладзімір Пугач Владимир Пугач Vladimir Pugach
Уладзімір Пугач. Скрын відэа: belsat_news / YouTube

Уладзімір Пугач згадвае, як у 2020-м выступаў на Плошчы Перамен, якая была галоўнай пляцоўкай грамадзянскага пратэсту:

«Калі я прыехаў да іх, у двары нас чакаў ГУБАЗіК. Што прыдумалі людзі. Яны прывялі мяне непасрэдна ў будынак і паставілі на агульны балкон. Я стаяў на балконе, граў канцэрт для іх. Яны ў двары слухалі. Людзі заблакавалі дзверы, каб ГУБАЗіК не трапіў у будынак і мяне не арыштаваў. Пакуль я граў канцэрт, яны неяк стрымлівалі дзверы знутры. ГУБАЗіК не мог патрапіць унутр. У нейкі момант у іх атрымалася гэта зрабіць. Яны трапілі ўнутр і сталі шукаць мяне па балконах».

Спявак распавёў, што ён гэтага не бачыў, але потым на здымках было добра відаць, як па балконе, што знаходзіцца зверху, бегаюць людзі ў балаклавах, глядзяць уніз і спрабуюць вырашыць, як схапіць мужчыну.

«Людзі трымалі дзверы на паверх, на якім я быў. Я скончыў, схаваўся ў адну з кватэр. Мы там сядзелі прыкладна гадзіны дзве, чакалі пакуль яны вакол дому на сваіх бусіках стаялі. Вельмі добра працавала разведка. Усюды былі людзі. Яны паведамілі, калі ГУБАЗіК з'ехаў. Потым мяне пераапранулі ў іншую вопратку, спусцілі ў падземны гараж, пасадзілі ў нейкую машыну, вывезлі з двара. Потым мы ўзялі таксі і зʼехалі».

Пра прапановы супрацы з уладамі

Уладзімір Пугач распавёў, што яму не раз прапаноўвалі выступіць на канцэртах у падтрымку ўладаў. За адмову выступіць на канцэртах у падтрымку Лукашэнкі ў часе выбарчай кампаніі 2006 года гурт прыкладна на паўгода знялі з усіх эфіраў. Забароны былі ў 2010 і 2020 гадах.

«Мне цяпер лёгка і спакойна, што я ніколі не выступаў на навагодніх імпрэзах Лукашэнкі, якія рабіліся традыцыйна адразу пасля Новага года. Увесь час званілі і прасілі прыехаць выступіць. Я ніколі не ездзіў. Я прасіў дырэктара сказаць, што мы зʼехалі, што ў адпачынку. Гэта не тое што кожны раз я ім сярэдні палец паказваў. Я проста пазбягаў гэтага, каб мець магчымасць працаваць далей».

Пра ўдзел у Каардынацыйнай радзе і выезд з Беларусі

Уладзімір Пугач распавёў, што ў 2020 годзе ўвайшоў у Каардынацыйную раду. І ў пэўны час яго, як і іншых сябраў рады, сталі запрашаць на допыты.

«Калі стала зразумела, што завялі крымінальную справу супраць нас усіх, я падумаў, што лепей зʼеду. Паехаў у Кіеў і месяц там жыў у студзені [2021 года] …. Гэта быў час, калі ва Украіне быў лакдаўн, нічога не працавала. Потым з крымінальнай справай нешта стала. Яны не сталі яе працягваць. Я змог вярнуцца ў Беларусь».

Як згадвае Пугач, адчування таго, што за ім прыйдуць, у 2021 годзе яшчэ не было.

«Мне падавалася, што вось гэтыя падзеі скончыліся… Але калі з цягам часу стала зразумела, што ўлады працягваюць гвалт, мой вельмі добры сябра, які вымушаны быў зʼехаць яшчэ ў 2020 годзе ў жніўні, аформіў мне запрашэнне. Я зрабіў візу і ў 2022 годзе зʼехаў. Прыкладна праз месяц-два пачаліся адрасныя рэпрэсіі супраць артыстаў. Мне вельмі пашанцавала. Калі б я застаўся яшчэ прыкладна на два-тры месяцы, я б, можа, ужо быў за кратамі».

Чытайце яшчэ:

«Уявіў, што мне было б цікава паслухаць». Саліст J:Морс заняўся аўдыякнігамі

«Адмовіўся ехаць на канцэрты ў падтрымку Лукашэнкі». Музыкі расказваюць, за што іх уносілі ў «чорныя спісы»

«Калі мы казалі «было б ідэальна працаваць у Еўрасаюзе», то мелі на ўвазе зусім не гэта». Вялікая гутарка з лідарам J:Морс Уладзімірам Пугачам

J:МОРС выпусцілі кліп на песню «Бывай»: ён пра адчуванні пасля жніўня-2020 ВІДЭА

Каментары3

  • А аб чым не расказаў?
    23.01.2024
    пра рэгулярныя канцэрты ў расіі ажно да 22 года
  • Сява
    23.01.2024
    А аб чым не расказаў?, не ведаю аб такiх канцэртах, ведаю аб клiпе з Вольскiм адразу ý пачатку вайны ý падтрымку Ýкраiны.
  • Максим Дизайнер
    24.01.2024
    Сява

    Правильно хатаскрайник. Не ведаю ничего в своей хате с краю, значит и куча говна на голове - "а может это шапка, мне так нравится".

Цяпер чытаюць

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня7

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

«Мой артыкул — маё прозвішча». Першыя словы на свабодзе Віктара Бабарыкі1

Большасць палітвязняў, вызваленых сёння, выслалі ва Украіну8

Менш чым за гадзіну беларусы сабралі першыя 40 тысяч еўра для палітвязняў, якіх вызвалілі сёння5

Андрэя Пачобута сярод вызваленых палітвязняў няма7

Усе вызваленыя палітвязні дэпартаваныя з Беларусі8

На свабодзе Максім Знак і Аляксандр Фядута5

На свабодзе рэдактарка партала Tut.by Марына Золатава1

Вызвалілі праваабаронца Уладзя Лабковіча1

Віктар Бабарыка ў спісе памілаваных8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня7

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць