Грамадства1212

БТ строга адказала Бондаравай: Гледачы просяць паказваць Білана і Асці, а вам раім «Панараму»

Даносчыца Вольга Бондарава скіравала сваю крытыку на Белтэлерадыёкампанію. Ёй не спадабаліся Дзіма Білан, трансгендары і Зінаіда Фурор. Але кіраўніцтва БТ яе парыў абсекла.

Вольга Бондарава Ольга Бондарева Olga Bondareva
Ліст Бондаравай старшыні Белтэлерадыёкамапаніі Івану Эйсманту. Фота: сацыяльныя сеткі Бондаравай

Нагодаю для звароту да старшыні Белтэлерадыёкампаніі Івана Эйсманта стала перадача «Навагодняя спёка», якая выйшла на канале «НТВ-Беларусь» адразу пасля выступлення Лукашэнкі.

У сваім лісце Бондарава абураецца, што ў ёй былі паказаны расійскія артысты, якія прымалі ўдзел у «голай вечарынцы». Сярод іх ANNA ASTI, Філіп Кіркораў, Лаліта Міляўская, Дзіма Білан, Глюк'OZA і іншыя. Бондарава заўважае, што ў той час, як у Расіі іх знялі з усіх каналаў, «кіраўніцтва канала НТБ-Беларусь палічыла дапушчальным ігнараваць негатыўны рэзананс ад гэтай правакацыі».

Даносчыца лічыць, што перадача, якая транслявалася ў запісе, мусіла быць адрэдагаваная.

Але «Навагодняя спёка»— гэта толькі нагода нагадаць кіраўніцтву Белтэлерадыёкамапаніі аб іншых «негатыўных момантах», якія зафіксавала Бондарава.

Яна звярнула ўвагу на перадачу «Фактар бай», дзе, па яе меркаванні, «неаднаразова праскоквалі сцэны распуснага і недапушчальнага зместу».

Фактар.BY
Кадры з перадачы «Фактар.BY», якія Бондарава прыклала да свайго ліста на імя старшыні Белтэлерадыёкампаніі Івана Эйсманта. Крыніца: сацыяльныя сеткі Бондаравай.

Акрамя гэтага, яна не можа зразумець, як на нашым тэлебачанні могуць дэманстраваць украінскае шоу «Багіня шопінгу. Бітва бландзінак», дзе вядучымі зʼяўляюцца трансгендар, небінарны чалавек і андрагінка, якія «дыскрэдытуюць базавыя асновы нашай дзяржавы».

Але і гэта не ўсё. Бондаравай не падабаецца, што ў перадачах на БТ прысутнічае «Зінаіда Фурор», якая на самой справе зʼяўляецца мужчынам Яўгенам Ермалковічам «у вобразе тоўстай жанчыны».

Бітва бландзінак Битва блондинок Battle of the Blondes
Кадры з перадачы «Бітва бландзінак» і Зінаіды Фурор, якія Бондарава прыклала да свайго ліста на імя старшыні Белтэлерадыёкампаніі Івана Эйсманта. Крыніца: сацыяльныя сеткі Бондаравай.

Прапаганду спажывання наркотыкаў, амаральных і асацыяльных паводзін, ЛГБТ а таксама негатыўных адносін да прадстаўнікоў сілавых структур Бондарава ўбачыла ў кліпе «Космарэйв» гурта «Біг бойз».

Косморейв
Тэкст песні «Космарэйв» гурта «Біг бойз». Крыніца: сацыяльныя сеткі Бондаравай.

У адказе за подпісам намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі Андрэя Іванца адзначана, што парушэнняў заканадаўства няма. Больш за тое, многія гледачы просяць паказваць у эфіры тэлеперадач артыстаў з Расіі, якіх Бондарава згадвае ў сваім лісце.

У лісце адзначаецца, што меркаванне прадстаўнікоў глядацкай аўдыторыі аб змесце тых ці іншых тэлеперадач могуць не супадаць, таму Бондаравай рэкамендуецца звярнуць увагу на такія перадачы, як «Панарама», «Галоўны эфір», «Размова ў Прэзідэнта», «Зразумелая палітыка», «Клуб рэдактараў».

ответ Белтелерадиокомпании на письмо Бондаревой Адказ Бондаравай з Белтэлерадыёкампаніі Belteradiocompany's response to Bondareva's letter
Адказ Белтэлерадыёкампаніі на ліст Бондаравай. Фота: сацыяльныя сеткі Бондаравай.

У канцы ліста Бондаравай выказалі дзяжурную падзяку за праяўленую цікавасць да відэасюжэтаў і перадач Белтэлерадыёкампаніі.

Зразумела, што такі адказ даносчыцы не спадабаўся. «Не, усё-такі нельга з нашымі тэбэшнікамі працаваць ціха, не звяртаючы грамадскай увагі: яны жэсты добрай волі прымаюць за слабасць і плююць на працягнутую да ўзаемадзеяння руку», — напісала Бондарава на сваёй старонцы, дзе і выклала перапіску.

Чытайце яшчэ:

Хто можа перамагчы Бондараву і на каго ўплывае Азаронак 

Даносчыца Бондарава ідзе ў дэпутаты Мінгарсавета

«У нас Эйсманту можна ўсё?» Бондарава атакавала кіраўніка БТ за навагодні канцэрт 

Каментары12

  • ВладПаромкин
    29.01.2024
    Ха, сдулась Бондарева, так скоро и в забвение уйдёт. Надо больше настырности, громче кричать о проблеме, а не это вот всё как она шёпотом. Надо же до конца идти! Как наш Президент, взялся за дело - до конца ведёт!
  • даведка
    29.01.2024
    Ольга Бондарева жаловалась офицеру милиции Ивану Эйсмонту, а получила отписку от его заместителя из КГБ.
  • даведка
    29.01.2024
    Зинаида Фурор поёт песни Анны Селук, поэтому Ольга Бондарева сражается с толстыми ветряными мельницами.

Цяпер чытаюць

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас17

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла 39‑гадовая ілюстратарка, якая ў 2020 годзе стварала стыкеры ў падтрымку рэпрэсій і АМАПу63

Пасольствы Францыі і Швейцарыі зрабілі адвэнтавы каляндар проста са сваіх вокнаў5

У Мінску вырашаюць пытанне з пусткамі ў Каменнай Горцы і Дамброўцы — замест іх могуць з'явіцца паркоўкі1

Жлобінскі мясакамбінат выпусціў каўбаскі з клубніцамі

Life правёў рэбрэндынг1

Як у Брэсце адкрывалі таблічку з QR-кодам — з чыноўнікамі, святаром і школьнікамі ў стойцы «зважай!»4

У Мінску адбыўся суд, аналагічны выпадку з кватэрай Долінай. Як ён скончыўся?6

Сустрэча Зяленскага з Уіткафам у Бруселі скасаваная5

У Беларусі пачнуць прадаваць аўто пад новай маркай Zubr10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас17

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць