Грамадства1717

«Сумесныя з Расіяй падручнікі непатрэбныя». Ціханоўская рэзка пракаментавала навіну пра супольныя дапаможнікі

Дэмакратычная лідарка пракаментавала інфармацыю пра тое, што Беларусь і Расія створаць адзіны падручнік па гісторыі для школаў і вышэйшых навучальных установаў

Святлана Ціханоўская. Фота: ОСЦ

«‎Рэжым ужо не раз спрабаваў перапісваць нашу гісторыю. Выкрэсліваў з падручнікаў памятныя даты, «адмяняў» нацыянальных герояў. Так робіць любая дыктатура: імкнучыся завалодаць мінулым, яна нацэльваецца кантраляваць будучыню.

Усё гэта нагадвае мне часы СССР. Тады таксама забараняліся кнігі, перайначваліся факты. А тыя, хто сумняваўся ў «палітыцы партыі», падвяргаліся ціску. Але нават у такіх умовах людзі знаходзілі спосаб даведвацца праўду, дзяліцца ёю адзін з адным. Менавіта людзі імкнуліся захаваць гісторыю, зусім не дзяржава», — заявіла Святлана Ціханоўская.

«Дарагія! Кожны крок рэжыму пад выглядам «‎інтэграцыі»‎ забірае ў нас кавалачак незалежнасці.

Але нават калі нам спрабуюць навязаць неіснуючую гісторыю, важна разумець: адказнасць за тое, што насамрэч будуць ведаць дзеці, ляжыць на нас з вамі. І для таго, каб расказаць ім праўду, сумесныя з Расіяй падручнікі не патрэбныя»‎, — рэзюмавала дэмакратычная лідарка.

@nashaniva Ціханоўскую маглі праслухоўваць польскія спецслужбы #беларусь #тихановская #светланатихановская #ціханоўская #беларусь2024 #новостибеларуси #беларусьновости #жывебеларусь #белорусы #нашаніва #беларусывпольше ♬ Conspiracy - Kieran Rogers

Чытайце таксама:

У Беларусі і Расіі створаць супольныя падручнікі па гісторыі

Каментары17

  • Беларусь будзе вольнай!
    02.02.2024
    Усе г.з. падобныя "падручнікі" будуць свезеныя і сабраныя будьдозерам побач з расейскай амбасадай - хай грызлоў іх у мордар і забірае. У камплекце з помнікам ардынскаму халую неўскаму.

    А Швед на зоне будзе расшываць і фасаваць для перапрацоўцы у якасці другаснай сыравіны падручнікі па г.з."геноциду белорусского народа"
  • Швед
    02.02.2024
    Беларусь будзе вольнай!, насмяшыў
  • Рогаль
    02.02.2024
    Беларусь будзе вольнай!, будет то, будет это…. В предсказатели заделался? А до пенсии точно дотянешь?

Цяпер чытаюць

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня7

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Лукашэнка ў апошні момант усё перайграў і змяніў маршрут выезду палітвязняў5

«Мой артыкул — маё прозвішча». Першыя словы на свабодзе Віктара Бабарыкі1

Большасць палітвязняў, вызваленых сёння, выслалі ва Украіну8

Менш чым за гадзіну беларусы сабралі першыя 40 тысяч еўра для палітвязняў, якіх вызвалілі сёння5

Андрэя Пачобута сярод вызваленых палітвязняў няма7

Усе вызваленыя палітвязні дэпартаваныя з Беларусі8

На свабодзе Максім Знак і Аляксандр Фядута5

На свабодзе рэдактарка партала Tut.by Марына Золатава1

Вызвалілі праваабаронца Уладзя Лабковіча1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня7

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць