Свет55

Надзеждзіна не зарэгістравалі кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах у Расіі

Такое рашэнне сёння вынес Цэнтрвыбаркам Расіі.

Барыс Надзеждзін. Фота: Васілій Палонскі

Спачатку Цэнтрвыбаркам па выніках праверкі подпісаў у падтрымку старшыні партыі «Камуністы Расіі» Сяргея Малінковіча адмовіўся рэгістраваць яго кандыдатам на выбарах прэзідэнта ў сакавіку.

Агулам ён прадставіў у ЦВК амаль 105 тысяч подпісаў, працоўная група правярала 60 тысяч. Прызнаны несапраўднымі 8979 подпісаў.

Затым тое ж самае рашэнне было прынята па Барысе Надзеждзіне. 

ЦВК аб'явіў несапраўднымі 9147 подпісаў Барыса Надзеждзіна, што склала звыш 15%. Даставернымі прызнаныя 95587 подпісаў.

Так, у падтрымку Надзеждзіна былі нібыта выяўленыя подпісы 11 памерлых людзей, заявіў намеснік старшыні ЦВК РФ Булаеў.

Раней паведамлялася, што Адміністрацыя прэзідэнта Расіі «рэкамендавала» ЦВК не рэгістраваць Барыса Надзеждзіна.

Савет Федэрацыі прызначыў прэзідэнцкія выбары на 17 сакавіка 2024 года. Галасаванне працягнецца тры дні: 15, 16 і 17 сакавіка.

На сёння ЦВК РФ зарэгістраваў чатырох кандыдатаў у прэзідэнты — Леаніда Слуцкага, Мікалая Харытонава, Уладзіслава Даванкова і Уладзіміра Пуціна.

Цэнтрвыбаркам павінен прыняць рашэнне аб рэгістрацыі або адмове ў ёй у дачыненні да ўсіх кандыдатаў не пазней за 10 лютага.

Каментары5

  • Цырк
    08.02.2024
    даведка, па адной метадычцы працуюць
  • Ёсік
    08.02.2024
    даведка, тыя, хто раней быў пад крымінальным пераследам? А бондарава ў дэпутаты сабралася, маючы раней артыкул і 17 гадоў бадзяліся і жабравпла, бо не працавала нідзе. Сікуны, а не ўлады. Лукашэнка і пуцін самаабіраюцца заўсёды, навошта гэтае блазанства?
  • Сакваяжыха лясное вычварэнства
    08.02.2024
    даведка, Навошта ім агентура калі шаленая баршчэварка проста адмаўляе усім каму хоча. Яны нават галасы не лічаць, няўжо будуць нейкія подпісы правяраць. Лукашысцкія выбары гэта лахатрон і цырк на дроце.

Цяпер чытаюць

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Шматдзетнаму бацьку-вахтавіку з Мазыра, якога хацелі пазбавіць бацькоўскіх правоў, удалося вярнуць дзяцей1

Пяскоў пракаментаваў абвінавачванні ў атручванні Навальнага надзвычай рэдкім звыштаксічным ядам6

Лукашэнка заявіў, што будзе ўдзельнічаць у Радзе міру, але пазней8

Лукашэнка заявіў, што прапаноўваў ЗША ідэальны варыянт наконт Венесуэлы, але яны зрабілі глупства12

«Вагнер» пераключыўся на дыверсіі ў Еўропе5

У Брэсце пенсіянерка патанула ў Мухаўцы — яна карміла лебедзяў і ўпусціла ў ваду корм1

Лукашэнка пачуў страхі расіян згубіць Беларусь і тэрмінова пачаў запэўніваць у вечнай любові15

Беларусаў шакавалі школьнікі з Кармы — яны не пераклалі ніводнага беларускага слова42

«Я нядаўна быў у Кіеве і чуў ацэнкі вашай працы — яны далёкія ад трыумфальных». Дарадца Ціханоўскай рэзка адказаў Кавалеўскаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць