Свет

Былы прэм'ер Нідэрландаў і ягоная жонка пайшлі з жыцця ў адзін дзень. Яны пагадзіліся на эўтаназію

Былы прэм'ер-міністр Нідэрландаў Дрыс ван Агт і ягоная жонка пагадзіліся на эўтаназію і пайшлі з жыцця ў панядзелак, 5 лютага. Ім было па 93 гады, і яны разам выхавалі траіх дзяцей, паведаміла 9 лютага праваабарончая арганізацыя Forum Praw, заснаваная ў свой час ван Агтам.

Арганізацыя паведаміла, што былы нідэрландскі прэм'ер-міністр і ягоная жонка памерлі 5 лютага і будуць пахаваныя пасля прыватнай цырымоніі ў Неймегене на ўсходзе Нідэрландаў.

«Ён памёр разам са сваёй каханай жонкай Яўгеніяй ван Агт-Крэкельберг, апорай і павадыркай, з якой ён быў больш за 70 гадоў і якую заўсёды называў «мая дзяўчынка», — гаворыцца ў паведамленні.

Некаторы час пара змагалася з моцнымі праблемамі са здароўем. Былы прэм'ер-міністр перанёс у 2019 годзе кровазліццё ў мозг падчас выступу на цырымоніі, прысвечанай палесцінскай праблеме. У палесцінскім пытанні ён стаяў на баку палесцінцаў, крытыкаваў улады Нідэрландаў за «праізраільскую пазіцыю» і выказваў шкадаванне ў сувязі з байкотам арганізацыі ХАМАС. 

З часоў таго інсульту палітык цалкам так і не ачуняў.

Ван Агт быў прэм'ер-міністрам Нідэрландаў з 1977 па 1982 год. Ён быў звязаны з рухам хрысціянскіх дэмакратаў, вядомы сваёй маляўнічай мовай, якую ён часта ўзбагачаў архаічнымі фразамі.

«Сваёй квяцістай і ўнікальнай мовай, яснымі перакананнямі і яркім знешнім выглядам Дрыс ван Агт надаў колер і змест нідэрландскай палітыцы ў часы палярызацыі», — заявіў цяперашні прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ.

Магчымасць эўтаназіі ў Нідэрландах была заканадаўча замацаваная ў 2001 годзе. Чалавек мусіць праінфармаваць пра сваё жаданне лекара, затым камісія па этыцы дае сваё заключэнне. У выпадку яе адмовы дазвол могуць даць пракурор і камісія ад Міністэрства аховы здароўя, дабрабыту і спорту. Пры гэтым саму эўтаназію праводзіць лекар, у якога ёсць права ад гэтага адмовіцца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча15

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

«Мне страшэнна падабаюцца кепскія мужчыны». Святлана Курс распавяла, як пісала сваю першую кнігу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча15

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць