Усяго патроху77

У Швейцарыі беларусцы далі штраф за адмову ўсыпіць сабаку

46-гадовая беларуска, якая жыве ў швейцарскай акрузе Дыльсдорф, атрымала штраф за тое, што не хацела ўсыпіць свайго хворага сабаку. Пра гэта паведамляе сайт «Беларусь и мир» са спасылкай на швейцарскую прэсу.

Фота ілюстрацыйнае

Ёркшырскі тэр'ер Луна (мянушка змененая) пачаў кепска стаяць на нагах у пачатку снежня 2021 года. Гаспадыня адвезла яго да ветэрынара ў Германіі, які паставіў дыягназ — параліч.

Нягледзячы на неаднаразовыя рэкамендацыі доктара, жанчына не падвяргала жывёліну эўтаназіі. У сярэдзіне студзеня 2022 года ў сітуацыю ўмяшалася ветэрынарная служба, якая і забрала Луну з кватэры ў Дыльсдорфе, каб усыпіць яе.

Акрамя таго, ветэрынары знайшлі там яшчэ аднаго сабаку па мянушцы Тобі (зменена), які пакутаваў ад нарасцяў зубнога каменя і меў патрэбу ў неадкладным лячэнні.

У выніку наша суайчынніца паўстала перад судом па абвінавачванні ў жорсткім абыходжанні з жывёламі.

Яна патлумачыла, што заўсёды ставіла інтарэсы сабак на першае месца. Луна па-ранейшаму мела добры апетыт, давала зразумець, калі хоча ў туалет — гэта значыць, усё ж нешта адчувала. Таксама беларуска сказала, што лічыла рэкамендацыі ветэрынара толькі парадай.

Адвакат дадаў, што жанчына спадзявалася на ўдакладненне дыягназу і баялася, што гадаванца ўсыпяць заўчасна. Магчыма, аб'ектыўна яна паступіла няправільна, але суб'ектыўна хацела для сабак найлепшага.

Суддзя пастанавіў, што любоў нашай суайчынніцы да сваіх жывёл асляпіла яе. У выпадку з Лунай ён прызначыў штраф у 500 франкаў. У выпадку з Тобі — умоўны штраф у 50 дзённых ставак па 30 франкаў. Беларуска таксама павінна аплаціць выдаткі ў 4200 франкаў.

Каментары7

  • Во як
    15.12.2023
    Во як! Суддзя пастанавіў, што любоў нашай суайчынніцы да сваіх жывёл асляпіла яе.
    А ў Беларусі такія суайчынніццы са сваёй сляпой любоўю да сваіх жывёл зас.ралі ўсе двары сабачым г.ном.
    Няма на іх усіх швейцарскага суддзі!!!
  • Velo
    15.12.2023
    Хутка пачнуць людзей садзіць за спробы лячыць замест эўтаназіі
  • Лёлік
    15.12.2023
    Кастусь, ці так: штраф - палова сярэдняга заробку чалавека з вышэйшай адукацыяй у Швайцарыі

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка2

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Каля шматпавярховіка ў «Мінск-Свеце» знайшлі цела маладой жанчыны

Гамяльчук патрабуе прыбраць «сметнік» з цацак каля пад'езда, але астатнім жыхарам так падабаецца5

Стала вядома, калі адкрыецца электронная чарга на перасячэнне зноў адкрытых пераходаў на мяжы з Польшчай1

У некаторых месцах Беларусі выпаў снег ФОТЫ1

Перавозчыкі анансавалі рэйсы праз «Бераставіцу-Баброўнікі» на польскай мяжы2

Маладой вясковай настаўніцы з Мазыршчыны далі тры гады калоніі за палітыку8

Літоўскія памежнікі зладзілі пагоню за кантрабандыстамі, дагналі ў чыстым полі8

У выніку абстрэлу Кіева загінула ўдава першай ахвяры Чарнобыльскай катастрофы1

Магія «залатой крыві»: як навукоўцы спрабуюць аднавіць самую рэдкую групу крыві ў свеце — і навошта1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка2

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць