Грамадства55

«Гэта вёска для жыцця ці для здзекавання гомельскіх улад?» Жыхарка вёскі запісала зварот да Лукашэнкі і пагражае пікетам каля аблвыканкама

Пенсіянерка з вёскі Іванькоў Гомельскага раёна запісала зварот да Лукашэнкі. Яна хоча, каб ён прыехаў да яе, а яна распавядзе яму пра сваю праблему са «смярдзючай вадой». Усе астатнія інстанцыі, уключаючы Качанаву, жанчына ўжо прайшла.

Эмацыйны зварот ветэрана працы Любові Ермалаевай, якая заявіла аб пераходзе ўладамі «чырвоных ліній» і паабяцала пікет пад аблвыканкамам у тыктоку, заўважыў «Флагшток». 

«У чэрвені пацякла смярдзючая вада. Завезла ў санстанцыю, каб праверыць. Аналізы паказалі перавышэнне нормы нітратаў. (…) Вада мае пах «хіміі», хаця вакол лес, няма ні калгаса, нічога няма. І пачаліся мае хаджэнні па пакутах». 

@nashaniva Пенсіянерка запісала зварот да Лукашэнкі. Моцна пагражае ўладам! #гомель #пенсионерка #беларусь #новостибеларуси #беларусьновости #белорусы #нашаніва #беларусы ♬ Suspenseful and tense orchestra(1318015) - SoLaTiDo

Жанчына звярталася да памочніка прэзідэнта па Гомельскай вобласці. Той, паводле слоў вяскоўкі, даў указанне старшыні Гомельскага райвыканкама даабследаваць свідравіну, але «нічога гэтага зроблена не было». У выніку ў канцы снежня пенсіянерка звярнулася да старшыні аблвыканкама Івана Крупко. Той сказаў, што неабходна пачысціць студню, якая знаходзіцца па суседстве са свідравінай і можа быць прычынай траплення нітратаў у ваду. 

Прадстаўнікі ЖКГ прыехалі чысціць студню, але кольцы там сталі ссоўвацца, і чалавек там ледзь не загінуў. 

Пасля гэтага вяскоўка звярнулася да старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай, распавяла жанчына, паказваючы стос папераў — адказаў мясцовых уладаў, і зачытала «самы страшны», паводле яе слоў, адказ:

«Гомельскі аблвыканкам, разгледзеўшы ваш зварот, інфармуе, што ў аўтамагазіне да рэалізацыі прапанавана бутэляваная вада». 

 «Я купляю ваду ў аўталаўцы, а каб прывесці сябе ў парадак, езджу за 17 кіламетраў і бяру там ваду», — гаворыць жанчына.

Пенсіянерка дадае, што замест вырашэння праблемы ёй прапанавалі за свае грошы паглыбіць свідравіну, каб вада стала чыстай. Гэта абурыла вяскоўку:

«Аляксандр Рыгоравіч, вы ўвесь час кажаце, што чырвоную лінію пераходзіць нельга. Нашыя ўлады перайшлі чырвоную лінію. Пункт кіпення ўжо пройдзены (…) Я таплю снег, каб напаіць курачак. Гэта вёска для жыцця ці для здзекавання гомельскіх улад? Я ўжо не кажу пра чыстку дарог — ні пра што не дагавару. Але прымусіць пенсіянерку купляць ваду…»

Жанчына кажа, што ўвесь час галасавала за Лукашэнку і ў 2020 годзе «плакала, каб не дай Бог…»

У выніку пенсіянерка заявіла, што вырашыла намаляваць плакат з надпісам «Хачу жыць і піць чыстую ваду» і адправіцца з ім на пікет да Гомельскага аблвыканкама.

Журналісты знайшлі публікацыі аб праблеме жанчыны ў афіцыйнай газеце Гомельскага райвыканкама. У лістападзе 2023 года выданне «Маяк» пісала аб тым, што рэдакцыя накіравала лісты ў інстанцыі і сочыць за развіццём сітуацыі. А ў лютым 2024 года — аб тым, што «застанецца на сувязі з Любоўю Яўгенаўнай» і зноў будзе сачыць за развіццём падзей.

Пры гэтым рэдакцыя спаслалася на каментары пад ролікамі ў TikTok: «Вядома, сітуацыя няпростая. Што цікава, у каментарах да відэа ў сацыяльнай сетцы меркаванні людзей падзяліліся. Вядома, ёсць тыя, хто спачувае пажылой жанчыне. Але большасць лічыць, што яна павінна сама вырашыць сваё пытанне, бо гаворка ідзе пра водазабеспячэнне асабістага падворка».

Каментары5

  • Федзя
    12.02.2024
    Ну ты же сама себе такую жизнь выбрала в 1994, че теперь ноешь? Поделом тебе!
  • Дуня
    12.02.2024
    Федзя, очань правильныя слава.
  • Ябацькафоб
    12.02.2024
    Хачу каб ёй далі велізарны штраф у плечы. Галасуючыя за луку павінны чэрпаць лукашызм дзвюма рукамі.

Цяпер чытаюць

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі8

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Расія дае Украіне два месяцы на выхад з Данбаса14

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі чэмпіянату свету па футболе1

Расіяне афармляюць беларускія ДНЖ, каб ездзіць на аўто на беларускай рэгістрацыі. У чым сэнс?6

Учора ў Беларусі было да +20°С

«Мы пакінем Іран вельмі хутка». Трамп анансаваў заканчэнне вайны незалежна ад таго, ці будзе здзелка з Іранам5

Чаму на Блізкім Усходзе так шмат нафты?2

Калібры штодня выпіваюць эквівалент паўлітра піва. Як ім удаецца пры гэтым не п'янець?1

Сенсацыя дня — Італія прайграла Босніі ў серыі пенальці і не едзе на чэмпіянат свету па футболе5

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі8

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць