Грамадства55

Блогерка Вольга Такарчук расказала, як развялася з мужам праз розныя палітычныя погляды

Блогерка Вольга Такарчук, якая адсядзела ў калоніі па палітычным артыкуле і з-за пагрозы новага затрымання з'ехала з Беларусі, у новым выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна» сярод іншага распавяла пра разнагалоссі з мужам і падтрымку з боку сына.

Вольга Такарчук Ольга Такарчук Olga Takarchuk
Вольга Такарчук. Скрын відэа malina_by / YouTube

Вольга Такарчук распавяла, што рознагалоссі з мужам у іх былі даўно. На яе погляд, у гэтым адыгралі сваю ролю і нейкія палітычныя аспекты.

«Турма і ўсе наступныя падзеі зрабілі мяне больш сталай. Я вельмі вырасла ў сваіх вачах. У мяне змяніўся светапогляд. А вось муж не асабліва ва ўсё гэта ўнікаў, не перажываў так, як я. І ён застаўся на нейкай той ступені развіцця.

У мяне вельмі змяніліся сямейныя, жыццёвыя каштоўнасці. Тое, што для мяне было калісьці важна, цяпер абсалютна не важна. І наадварот. Мой муж ужо на нейкай іншай ступені ад мяне».

Нягледзячы на тое, што Вольга разышлася з мужам, па яе словах, яны засталіся ў добрых адносінах.

У той жа час, як распавядае Вольга, яе старэйшы сын быў цалкам салідарны з маці:

«Ён мяне на ўсе маршы адпраўляў. Ён абсалютна наш, бэчэбэшны таварыш. Слухае правільную гісторыю. Сам усё шукае, недзе чытае. Ён сам яшчэ мне можа нешта расказаць. Ён усюды маляваў сцягі. На вокнах развешваў. У мяне віселі вялікія літары БЧБ на балконе. У яго вельмі правільная палітыка адносна Украіны. Ён чытае, увесь час у мяне пытаецца, якую зброю паставілі, а ці далі F-16, якія танкі, колькі «Леапардаў».

Па словах Вольгі, калі яе забіралі на Акрэсціна, дзецям не сказалі, дзе яна. Але яна папярэджвала сына, што можа не вярнуцца з маршу. Калі яна была ў турме, то дзецям гаварылі, што яна на каранціне. «Потым у іх былі розныя думкі. Ад таго, што я памерла ад гэтага кавіду, да думак: «Мы сябе дрэнна паводзілі. Мама нас кінула і больш не любіць».

Па словах Вольгі, яе сыну стала лягчэй пасля суда, калі ўжо ведалі, колькі блогерцы засталося знаходзіцца ў зняволенні. «Сказалі, што мама праз паўгода будзе. Яна ў турме. Ён сказаў:

«Чаму вы мне раней не сказалі? Таму што я сабе столькі глупстваў надумаў. Мая мама ж герой. Я цяпер з гонарам буду хадзіць. Гэта ж гонар, што мая мама ў турме за такі артыкул».

Але цяпер старэйшаму сыну цяжка, пераезд для яго быў цалкам нечаканым. «Ён плача цяпер: «Дзе там мае сябры?» І школа, і дом засталіся. Сярод навучальнага года сарвалі».

Малодшая шасцігадовая дачка Вольгі нічога не памятае з мінулага. «Ёй прышпільна, што не ходзіць у школу, і ёй неяк лягчэй», — кажа блогерка.

Чытайце яшчэ:

«Мой тата не вытрымаў бы Акрэсціна». Вольга Такарчук расказала пра арышт у 2021-м, Валадарку, калонію, паўторнае затрыманне і вымушаныя ўцёкі з сям'ёй у 2024-м

Маму былой палітзняволенай Вольгі Такарчук затрымалі па крымінальнай справе, сама Такарчук з татам выехалі

Дапамогу для былой палітзняволенай Вольгі Такарчук сабралі ўсяго за 10 гадзін

Каментары5

  • Ніна
    19.02.2024
    ЯНКА, а давайце і пасля 60 таксама:)
  • Эволюция?
    19.02.2024
    "А вось муж не асабліва ва ўсё гэта ўнікаў, не перажываў так, як я. І ён застаўся на нейкай той ступені развіцця."

    "Мой муж ужо на нейкай іншай ступені ад мяне"

    Мда. Гордыня или обида? Скорее всего и то, и другое.
  • Ян Норман
    19.02.2024
    А што гэта наогул-"бэчебэшный товарішчь"?Што гэта наогул для вас-"БЧЬБ",товарішьчі,якія нават за тры апошнія гады, якія былі дадзены для набыцця прасьвятленьня у разуменні сутнасьці рэчаў,так і не прайшлі да інсайту,што без мовы мы так і застанемся "бчьбэшнымі товарішьчамі",а не Народам Беларусі"?

Цяпер чытаюць

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер-канспіролаг Вірус спыняе сваю дзейнасць, бо ніхто яму не данаціў15

«Прагноз кіроўцы — 15—16 гадзін на мяжы». Пасажыры аўтобусаў, што едуць у Літву, скардзяцца на незвычайна доўгае чаканне1

«Нават дарослыя хацелі далучыцца». Як беларусы ў эміграцыі арганізавалі летнік для дзяцей у Белавежскай пушчы

Застаўся без парэчак. Уладальнік гадавальніка пад Мінскам — пра тое, як надвор’е паўплывала на працу1

Топ-менеджарка Astronomer, якая абдымалася з CEO кампаніі на канцэрце Coldplay, таксама звольнілася3

У Віцебску абрынуліся сем гаспадарчых пабудоў з-за падмывання грунту

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі32

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць