Грамадства44

«Ён абсалютны беззаконнік, туды яму і дарога». Былы палітвязень Пятрухін пра смерць турэмшчыка з «Віцьбы»

47-гадовы Аляксей Старавойтаў кіраваў калоніяй да лета 2023 года. У вязніцы турэмшчык адпрацаваў практычна больш за палову жыцця — прыйшоў туды яшчэ ў 1998 годзе кантралёрам. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, днямі ён памёр. Афіцыйнага пацверджання яго смерці няма.

Аляксей Старавойтаў. Фота: Белпол

Былы палітвязень Сяргей Пятрухін адседзеў у «Віцьбе» 1 год і 4 месяцы. Ён падзяліўся з «Нашай Нівай» сваімі ўспамінамі пра Старавойтава.

Нічога добрага Пятрухін сказаць пра турэмшчыка не можа: «Думаю, што ў калоніі ўзрадуюцца. Яго ніхто там не паважаў. Усіх палітвязняў прэсаваў. Дый тыя, хто сядзеў па крымінальных артыкулах, не казалі пра яго ніводнага добрага слова. Абсалютны беззаконнік. Туды яму і дарога».

Па інтэрнэце гуляюць чуткі пра суіцыд Старавойтава. Пятрухін кажа, што супраць некаторых супрацоўнікаў адміністрацыі калоніі былі распачатыя крымінальныя справы. Урэшце маглі дайсці і да начальства.

Пятрухін узгадвае, што ўвесь час яго знаходжання ў «Віцьбе» на тэрыторыі калоніі штосьці рамантавалі. Матэрыялы прывозілі цывільныя машыны. Турэмшчыкі афармлялі выкананне работ на спецыялістаў з волі, але напраўду рабілася ўсё рукамі зняволеных, з якімі абыходзілі як з рабамі. Іх маглі адправіць на любы аб’ект. Ім нічога не плацілі, акрамя бонуснага тэлефанавання родным.

У пацверджанне сваёй версіі былы палітвязень спасылаецца на меркаванні сваіх суседзяў, якія на волі былі чыноўнікамі і міліцыянтамі. Яны настойвалі, што зняволеных нельга выкарыстоўваць у такіх мэтах.

Начальнік калоніі запомніўся Пятрухіну яшчэ і тым, што адзіны ў калоніі быў незадаволены яго беларускамоўнасцю.

«Казаў: «Што ты тут пішаш мне на беларускай мове». Заяўляў, што чытаць гэтага нават не будзе. Патрабаваў гаварыць з ім па-руску. Я яму адказаў, што ў тоне загаду не буду пераходзіць на рускую. Дадаваў, што ў нас дзве дзяржаўныя мовы. Калі прыязна папросіце, то перайду», — згадвае Сяргей.

***

«Віцьба» да жніўня 2020 года лічылася адной з найлепшых у Беларусі, там адбывалі тэрмін асуджаныя былыя чыноўнікі, бізнэсоўцы, суддзі і работнікі міліцыі. Потым яе, як і іншыя вязніцы, ператварылі ў катавальні для палітвязняў. Кабінет начальніка калоніі знаходзіўся на КПП-1, адкуль ён сачыў за тым, што адбываецца ў вязніцы. Ён падпісваў паперы аб пакаранні палітвязняў.

У маі 2023 года ў «Віцьбе» памёр палітвязень Мікалай Клімовіч, які меў другую групу інваліднасці па захворванні сэрца. У студзені таго ж году ў калоніі ад запалення лёгкіх памёр палітзняволены Вадзім Храсько.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

«Я не здаюся». Блогер Пятрухін малюе Брэсцкую крэпасць, Кабанаў трэніруецца з майстрам спорту па шахматах

Праклён беларускіх сілавікоў. Як паміраюць людзі ў пагонах пасля 2020 года — даныя «Кіберпартызанаў»

У наваполацкай калоніі прыбралі ўсе кніжкі на беларускай мове

«Калі ён ішоў у прыбіральню, ведала ўся калонія, бо пра гэта апавяшчала сігналізацыя». Былы зняволены расказаў пра Віктара Бабарыку

Каментары4

  • Сонейка
    23.02.2024
    Дробязь, а прыемна.
  • Ай ай
    23.02.2024
    Яка сумна навіна)))
  • Максим Дизайнер
    25.02.2024
    Колхозные атеисты опять устроили танцы на костях. Зато, как какой-нибудь иностранец приезжают, прыгают вокруг него, как голодные обезьяны возле бананов. Особенно борщеварки.

Цяпер чытаюць

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні34

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Усе навіны →
Усе навіны

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

«Лега» абвяшчае рэвалюцыю: прэзентаваная сістэма, якая ажыўляе кубікі без смартфонаў. Вось як яна працуе і колькі каштуе1

Аказваецца, у мужчын таксама існуюць «месячныя»10

З расійскага палону вярнуўся ўкраінскі вайсковец, якога тры гады лічылі загінулым і нават пахавалі3

Мікалай Чаргінец напісаў ліст Трампу і пахваліўся купленымі дыпломамі31

Трамп заявіў, што ўжо спыніў некалькі ядзерных войнаў. У тым ліку паміж Расіяй і Украінай11

Беларусам спрасцілі наведванне памежнай зоны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні34

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць