Грамадства11

Мітрапаліт Веніямін панаракаў, што дзеці знаходзяць прыклады для пераймання ў тыктоку

А таксама супрацьпаставіў «любоў да радзімы» «патрыятызму ад нацыяналістаў».

Трэба выхоўваць маладых людзей так, каб у душы назаўжды зацвердзіліся ідэалы любові да бліжняга, вернасці, так выказаўся мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Сінодам Беларускай Праваслаўнай Царквы, піша БелТА.

Ён таксама закрануў тэму патрыятызму: «перад дзяржавай і царквой стаіць няпростая задача — выхаваць маладога чалавека так, каб у яго душы назаўжды зацвердзіліся ідэалы любові да бліжняга, вернасці, адданасці, ахвярнасці. Такі падыход, несумненна, прынясе нам плён, дазволіць выхаваць сапраўдную, бескарыслівую любоў да Радзімы».

«І гэта ў корані адрозніваецца ад таго патрыятызму, які прапагандуюць дзеячы нацыяналістычнага толку», — заўважыў мітрапаліт Веніямін.

Паведамляецца, што ў апошнія гады БПЦ актывізавала ўзаемадзеянне з Мінадукацыі, Узброенымі сіламі ў «справе духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання».

Пры гэтым Веніямін звярнуў увагу: «калі гэтая дзейнасць не будзе цесна ўвязана са сферай культуры і СМІ, то будзе вельмі цяжка адстаяць нашу моладзь. Бо часта дзеці, асабліва ў падлеткавым узросце, знаходзяць прыклады для пераймання не ў сям'і ці школе, а сярод герояў тыктоку або куміраў масавай культуры. На жаль, гэта дадзенасць эпохі інфармацыйных тэхналогій».

«Культура прапануе нам мастацкія вобразы, дае праз іх эмацыйную ацэнку-станоўчую або негатыўную — розных падзей у жыцці людзей, — мяркуе ён. — У тым ліку правілах паводзін, традыцыям. Бо эмоцыі мацней за ўсё ўздзейнічаюць на дзіцячыя розумы, моладзь. Таму складана дамагчыся поспеху ў зацвярджэнні традыцыйных каштоўнасцяў, калі культура не скажа сваё важкае слова ў іх падтрымку. Тут усё мае значэнне — і тыя вобразы, якія прапануе моладзі сучасная мода, і творчыя праекты, прадстаўленыя на сцэне або экранах тэлевізараў».

«Асаблівай увагі патрабуе інтэрнэт з яго ўнікальнымі магчымасцямі, які ў гульнявой, прывабнай форме прапагандуе сярод дзяцей і моладзі як пазітыўныя, так і негатыўныя ўзоры паводзін», — адзначыў іерарх.

«Прыкладам сённяшняга дня з'яўляюцца спробы адраджэння паганства, якое, як правіла, актывізуецца ў перыяды нявызначанасці, няўпэўненасці ў будучыні.

І здольнае хутка ператварыцца з бяскрыўднага баўлення часу ў псеўдарэлігійны рух са стварэннем арганізаваных і нават ваенізаваных структур, — мяркуе ён. — Падобнае мы ўжо назіраем у суседніх краінах. Таму так важна прапанаваць моладзі добрыя прыклады, вырасціць сваіх яркіх, прывабных і нашых па духу моладзевых лідараў».

На думку мітрапаліта Веніяміна, значным крокам для гэтага стала б вызначэнне маральных крытэрыяў у стварэнні тэлевізійных праграм, правядзенні масавых мерапрыемстваў, асабліва для дзяцей і моладзі.

«Тут ёсць над чым нам папрацаваць сумесна з Міністэрствамі адукацыі і культуры», — заўважыў ён.

«Пазітыўную ролю заклікана адыграць і грамадская рада па маральнасці, якая нядаўна аднавіў сваю дзейнасць па ініцыятыве БПЦ і праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі. Хацелася б, каб яе больш актыўна падтрымалі дзяржорганы», — сказаў кіраўнік БПЦ.

Ён звярнуў увагу, што за апошнія гады ўзаемадзеянне дзяржавы, царквы і грамадства істотна пашырылася, і запэўніў, што БПЦ і ў далейшым будзе прыкладаць намаганні для ўмацавання «духоўнасці» ў грамадстве.

Каментары1

  • Хведар
    14.03.2024
    У чарцей маскоўскага сатанату кармавая база змяньшаецца!

Цяпер чытаюць

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА21

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Усе навіны →
Усе навіны

Кірыл Руды расказаў, чым беларускія айцішнікі адрозніваюцца ад індыйскіх10

Літва ўзмоцніць ахову мяжы з Беларуссю і Расіяй на час вучэнняў8

Пратэстоўцы-зумеры ў Непале заявілі, што краіна перайшла пад іх поўны кантроль14

Лукашэнка: Калаўра мы не пакрыўдзілі3

Ці пакараюць непрышпіленага Караева за парушэнне ПДР? Вось што адказалі ў ДАІ3

За расследаванне супраць Паўла Латушкі абяцаюць салідныя грошы4

Кампанія пашкадавала змарнелага хаскі і жорстка забіла яго гаспадара. Жонка забітага таксама далучылася да катаванняў11

Знеслі апошні драўляны дом. Сядзібная забудова каля метро «Грушаўка» амаль знікла3

Пратэстоўцы ў Катманду падпалілі рэзідэнцыю прэзідэнта і прэм'ера7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА21

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць