Улада33

Пашыраныя паўнамоцтвы новай лукашэнкаўскай спецслужбы — Аператыўна-аналітычнага цэнтра

Гэты орган займаецца кантраляваннем інтэрнэту ў Беларусі.

З сённяшняга дня Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь надзяляецца правам ажыццяўляць аператыўна-вышуковую дзейнасць на тэрыторыі Беларусі, паведамляе рэсурс electroname.com.
4-га студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытанні ўзмацнення барацьбы са злачыннасцю», які ўступіў у сілу праз 10 дзён пасля падпісання.

ААЦ нядаўна прыцягнуў увагу да сябе, дзякуючы праекту ўказа аб рэгуляванні інтэрнэту ў Беларусі. Праект выклікаў шырокі розгалас ў беларускай інтэрнэт-супольнасці. Новы ўказ надаваў гэтай структуры права кантраляваць каналы доступу да сусветнага павуціння з Беларусі і ўвесь беларускі сегмент сеткі. Указ пакуль не падпісаны, хоць і знаходзіцца на разглядзе ў кіраўніка дзяржавы.

Пашырэнне паўнамоцтваў ААЦ можа быць своеасаблівай падрыхтоўкай да падпісання нашумелага ўказа.

На практыцы права ажыццяўляць аператыўную дзейнасць ў інтэрнэце азначае самыя разнастайныя віды дзейнасці. Ад блакавання рэсурсаў, да адсочваня прыватнай перапіскі праз паштовыя сэрвісы і сацыяльныя сеткі.

Аператыўна аналітычны цэнтр быў створаны ў красавіку 2008 г. Да гэтага часу пры Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы існаваў іншы орган, які займаўся пытаннямі, звязанымі з функцыянаваннем ў Беларусі Інтэрнэту – Дзяржаўны цэнтр бяспекі інфармацыі. Тады новаствораная ўстанова пераважна займалася рэгістрацыяй даменаў у зоне .by і кантактамі з замежнымі арганізацыямі, дзейнасць якіх датычыла сусветнага павуціння.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць