Грамадства22

Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Кіпра

Адной з галоўных падзей двухдзённага працоўнага візіту Святланы Ціханоўскай на Кіпр стала сустрэча ў Нікасіі, сталіцы гэтай краіны, з прэзідэнтам Кіпра Нікасам Хрыстадулідзісам. Падчас яе Ціханоўская закранула праблемы спрашчэння легалізацыі беларусаў, падтрымкі беларускага бізнэсу і ціску на рэжым Лукашэнкі.

Святлана Ціханоўская і Нікас Хрыстадулідзіс. Фота: прэс-служба Ціханоўскай

Паводле Канстытуцыі Кіпра прэзідэнт у гэтай астраўной краіне выконвае адначасова і паўнамоцтвы старшыні ўрада, таму, як падкрэсліваецца, ў паведамленні прэс-службы Ціханоўскай, пытанні, якія актуалізуюцца падчас сустрэчаў, адразу праходзяць абмеркаванне на некалькіх палітычных узроўнях.

Падчас сустрэчы бакі закранулі шэраг актуальных для Беларусі пытанняў:

  • спрашчэнне легалізацыі беларусаў на Кіпры;
  • падтрымка рэлакаваных бізнэсаў;
  • ціск на рэжым і яго шматбаковая ізаляцыя;
  • спрашчэнне бытавых юрыдычных працэдураў;
  • адзіная пазіцыя па сітуацыі ў Беларусі на міжнароднай арэне.

Прэзідэнт Хрыстадулідзіс запэўніў Святлану Ціханоўскую ў падтрымцы беларускага народа. Ён падкрэсліў: палітыка Кіпра застаецца паслядоўнай у судзеянні дэмакратычным сілам і ізаляцыі рэжыму.

Прэзідэнт Кіпра паведаміў, што ягоны ўрад працуе над тым, каб перакрыць лазейкі ў санкцыях і заблакаваць кампаніі, якія звязаныя з рэжымам.

Абмяркоўваліся таксама пытанні магчымасці атрымання беларусамі кіпрскага пашпарта іншаземца, спрашчэнне для іх працэдураў, каб не патрабавалася вяртанне ў Беларусь. 

Каментары2

  • дочка Максима Дизайнера
    10.04.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Аронов
    10.04.2024
    Очередная победа, типа....

Цяпер чытаюць

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму26

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мядзелам нарэшце прадалі вінзавод з 200‑гадовай гісторыяй

Рыжанкоў не паляцеў на Раду міру, бо яму не далі візу20

Рыжанкоў замест паездкі ў Вашынгтон пайшоў на літаратурную вечарыну ў Мінску3

Такаеў прапанаваў Радзе міру заснаваць прэмію імя Трампа12

Адпускаць Наталлю Левую ў Гомель адправіўся намеснік міністра ўнутраных спраў Казакевіч

Ціханоўская: Я адчуваю вялікую палёгку, што Статкевіч дома3

Статкевіч месяц знаходзіўся ў рэанімацыі пасля інсульту3

Трамп сабраў з удзельнікаў Рады міру 7 мільярдаў даляраў на патрэбы Газы10

У Беларусі па трывозе падымалі ў паветра знішчальнік для збіцця неапазнанага аб'екта3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму26

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць