Вайна77

Расійскага мабілізаванага, які адмовіўся ехаць на вайну, прыкавалі кайданкамі да кавалка рэйкі

У Расіі працягваюцца здзекі над людзьмі, якія адмаўляюцца ісці ваяваць.

Сибирцево, мобилизованный был прикован наручниками к рельсу Сібірцава, мабілізаванага прыкулі кайданкамі да кавалка рэйкі the mobilized man was handcuffed to a piece of rail
Мабілізаваны, прыкуты кайданкамі да кавалка рэйкі. Скрын відэа: astrapress / Telegram

Выданне ASTRA апублікавала шакавальнае відэа, якім падзяліліся сваякі мабілізаваных. Мужчын, якія не жадаюць ехаць на вайну супраць Украіны, схапілі і сілком утрымліваюць некалькі тыдняў у вайсковай частцы 16871 у Сібірцава Прыморскага краю. 

На відэа мужчына сядзіць на ложку ў цесным памяшканні, яго рука, прыкаваная да рэйкі, ляжыць на табурэтцы.

«Вось так у нас, нах**, прымушаюць людзей з'язджаць на «СВА». Чалавек не хацеў ехаць, уцёк, яго злавілі. Цяпер утрымліваюць пад замком да борта. Потым перад бортам, напэўна, адшпіляць», — кажа ў роліку адзін з вайскоўцаў.

Як паведамлялася, у гэтай вайсковай частцы пад замком знаходзілася 92 прыморскіх мабілізаваных, яшчэ 27 чалавек адтуль сілком адправілі ва ўсурыйскую вайсковую частку 24776.

ASTRA раней апублікавала відэа, на якім відаць, як аднаго з іх, 48-гадовага Яўгена Лескава, які пакутуе на шэраг хвароб, 17 красавіка сілком заштурхалі ў аўтобус з Усурыйска да аэрапорта, перад гэтым закаваўшы ў кайданкі. Яўген паведаміў жонцы, што 19 красавіка яго і іншых мабілізаваных, хто адмаўляецца ехаць на вайну, нібыта адправяць у Растоў, а пасля гэтага ва Украіну.

Што тычыцца астатніх мабілізаваных, то па словах жонкі аднаго з мужчын, «цяпер іх плануюць зноў пасадзіць на борт да Украіны заўтра раніцай (22 красавіка — НН)».

Па словах жанчыны, яе муж змог пакінуць частку. На яго ўжо распачалі крымінальную справу, але ён сказаў: «Я туды з імі не паеду, лепш — крымінальная справа».

Каментары7

  • qwerty
    23.04.2024
    ... да кавалка рэйкі... Папраўце
  • UA
    23.04.2024
    Страна неадекватов-дикарей, которая хочет установить свои "порядки" и у соседей. Если они со своими так поступают, то даже страшно представить что они сделают с нами, если припрутся в Европу. Поэтому война с Россией должна быть не на жизнь а на смерть. Или мы их или они нас. Третьего варианта тут нет.
  • Bro
    23.04.2024
    Пакуль грамадзяне не стануць на абарону адзін аднаго, то іх па аднаму перадавяць. На дапамогу гэнаму мужыку павінны былі прыйсці радня, сябры, суседзі, калегі. Пісаць афіцыйныя заявы ў пракуратуру, у суды з патрабаваннем праверкі прыгоднасці да службы. Мужык сам можа напісаць афійыйную заяву аб адмове ад службы ў сувязі з палітычнымі перекананнямі і ўжо суд будзе вырашаць куды ён павінен ісці. Але ж у Расеі як і ў Беларусь суцэльная прававая неадукаванасць насельніцтва і адсутнасць салідарнасці ў грамадстве. Таму і пануюць над народам карупцыянеры

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць