Грамадства11

Мінчука асудзілі за ўдзел у восеньскай акцыі пратэсту. З доказаў па справе — бэжавае паліто

У судзе Савецкага раёна 5 красавіка за ўдзел у адным з шэсцяў восенню 2020-га года асудзілі Мікіту Дабравольскага. Суддзя Вольга Емельянчанка прызнала мінчука вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначыла яму два з паловай гады «хатняй хіміі», піша «Вясна».

Паводле версіі абвінавачвання, Мікіта Дабравольскі на праспекце Незалежнасці ў Мінску «блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам, у выніку чаго яго дзеянні пацягнулі парушэнне працы транспарту, чым ён прычыніў «Мінсктрансу» матэрыяльную шкоду на суму 22 500 рублёў 66 капеек».

На працэсе Мікіта прызнаў віну і пацвердзіў, што сапраўды браў удзел у акцыі пратэсту і рухаўся па праезнай частцы. Доказамі па справе сталі фота з тэлефона мужчыны, а таксама паліто бэжавага колеру, у якім ён быў на шэсці і зафіксаваны на фота.

У выніку суддзя Вольга Емельянчанка прызначыла Дабравольскаму два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»). Да суда мужчына ўтрымліваўся пад закладам у памеры 8 000 рублёў.

Каментары1

  • Влад
    24.04.2024
    Признание облегчает вину но удлинняет срок!

Цяпер чытаюць

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі41

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Усе навіны →
Усе навіны

Як асвоілася Святлана Ціханоўская ў Варшаве і ці ўжо пайшла на бокс? Распыталі10

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны36

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі41

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць