Грамадства

Магілёўскіх студэнтаў палохаюць спісам «экстрэмісцкіх» рэсурсаў, але ёсць адно «але»

Прапагандысты прапануюць ім выкарыстоўваць браўзарнае пашырэнне «Стоп экстрэмізм», якое насамрэч з'яўляецца траянам.

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Так званыя «інфармацыйныя гадзіны» пад наглядам куратараў першакурснікаў ужо прайшлі ў Магілёўскім універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій, у Горацкай сельгасакадэміі і ў ячэйках дзяржпрафсаюзаў па ўсёй Магілёўскай вобласці, піша Mayday.team

Лекцыю пад назвай «Фэйкі: як разабрацца ў праўдзівасці інфармацыі» праводзіць загадчыца аддзялення інфармацыйнага маніторынгу і аналітыкі так званага «Магілёўскага абласнога інфацэнтра» (па сутнасці, гэта прапагандысцкія «Магілёўскія ведамасці») Алена Шэпелева. Раней Шэпелева працавала загадчыкам аддзела маркетынгу Гарадской бібліятэкі імя Карла Маркса, але ў 2021 годзе атрымала гарадскую прэмію «Дасягненне» і пайшла ў прапагандысты.

Цяпер яна расказвае моладзі пра «пералік дакладных дзяржаўных крыніц інфармацыі» і палохае спісам «экстрэмісцкіх» рэсурсаў, за прагляд якіх можна трапіць у турму. Яна настойліва рэкамендуе студэнтам і рабочай моладзі карыстацца створаным сілавікамі ў сакавіку гэтага года браўзерным пашырэннем «Стоп экстрэмізм», якое павінна папярэджваць карыстальнікаў, што рэсурсы, якія адкрываюцца, унесены ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Аднак IT-адмыслоўцы высветлілі, што пры ўстаноўцы пашырэння частка карыстачоў Windows выяўляе ў архіве траян Wacatac, гэта значыць, шкоднасную праграму, якая можа загружаць і ўсталёўваць іншыя праграмы альбо запісваць націскі клавіш.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ35

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Татарстане гарыць «Ніжнякамскнафтахім» — пацярпелі больш за 50 чалавек, адзін загінуў6

Апублікавалі праслухоўку тэлефонных размоў Лаўрова і Сіярта10

«Трохпакаёўка ля парку Чалюскінцаў за $30 000». Арандатар забіў гаспадыню і выставіў кватэру на продаж1

Магутны выбух адбыўся у Ніжнякамску ў Татарстане2

У Расіі вынесены прысуд пасынку вядомага артыста — ён забіў родную бабулю і брата6

«Я сяджу з Пратасевічам. Піпец!» Нявеста Рамана Пратасевіча расказала гісторыю іх знаёмства25

Галоўны трэнер гандбольнага клуба «Мяшкоў» памёр ва ўзросце 50 гадоў

Проста пасярод Гамбурга воўк укусіў жанчыну ў твар9

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ35

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць