Грамадства1616

Як «Карчма 1863» у Вільні змагаецца з «сапраўднай мафіяй» скаржнікаў. Новы «ТОК» — з артыстам Іллёй Ясінскім

У новым выпуску ТОКу саўладальнік аднаго з самых беларускіх месцаў Вільні — Карчмы 1863 — Ілля Ясінскі расказаў пра скаргі на ўстанову і тое, як рост увагі ў Літве да «ліцвінізму» паўплываў на працу ўстановы.

Ілля Ясінскі Илья Ясинский Ilya Yasinsky

Па словах Іллі, з ростам увагі ў Літве да «ліцвінізму» іх сацыяльны бізнес ператварыўся ў «сапраўдную вайнушку».

Калі да гэтага даводзілася сутыкацца з людзьмі, якія пісалі скаргі проста таму, што ім не падабаецца, што вакол шмат устаноў, якія ствараюць шум і перашкаджаюць жыхарам, то з ростам увагі да ліцвінізму на іх установу пачалі пісаць скаргі адносна мовы абслугоўвання.

У «Карчму 1863» прыходзіла інспекцыя. «У нас ёсць афіцыянты, якія валодаюць на розным узроўні літоўскай. Ёсць адзін беларус, хлопчык-студэнт, які проста з нуля ўсё вывучыў і супер размаўляе. Інспекцыя паглядзела, сказала што рабіць», — расказвае Ясінскі.

Пазней пачаліся скаргі ў працоўную інспекцыю. Па словах Іллі, праверка выявіла аднаго чалавека, які не быў афіцыйна ўладкаваны. Ён прыйшоў на другі дзень пасля сумоўя паглядзець, як арганізавана праца на кухні, каб вырашыць, ці падыходзіць яму. У выніку быў выпісаны штраф.

Ясінскі згадвае, што даводзілася вырашаць праблемы і з жыхарамі дома, у якім знаходзіцца «Карчма». Суседзі скардзіліся на вентыляцыю ўстановы. Па іх словах, калі яна працуе, то ў іх кватэру «сыплецца попел». У выніку давялося выклікаць спецыяльныя службы, якія за «нармальныя грошы» прачысцілі вентыляцыю.

«Усё праверылі, усё зрабілі. Усё шыкоўна. Прыходзіць суседка і кажа: «А вы яе не ўключайце, каб яна не грымела. Ок. Мы не ўключаем. Прыходзіць месяц-два. Суседзі пішуць скаргу (і гэта жанчына таксама), што ідзе пах ад дранікаў. Прыходзіць інспекцыя і загадвае, каб вентыляцыя была заўсёды ўключана. Мы ўключаем. Прыходзіць суседка са скаргамі на шум. Мы гаворым, што вы напісалі скаргу, прыехала інспекцыя загадала ўключыць. Усё там нармальна. Па нормах. Ок. Яна перастала прыходзіць», — згадвае Ілля.

Але апошнім часам, адзначае Ясінскі, колькасць скаргаў павялічылася. Прычым, па яго словах, яны накіраваны не на тое, каб «дамагчыся справядлівасці ці палепшыць нешта, а проста каб было дрэнна».

Мужчына заўважае, што ствараецца ўражанне, што ў горадзе дзейнічае «сапраўдная мафія»: «людзі паміж сабою размаўляюць і хваляцца, колькі хто зачыніў кавярняў, колькі скаргаў напісаў».

Глядзіце цалкам:

Каментары16

  • Паляўнічы за самагетамі
    05.05.2024
    Летувісы яны такія
  • ром
    05.05.2024
    а шо ж такое??? литовцы ж браты ваши аднаяйцавыя )) и знову не??
    а прикиньте че начнется если заварушка))
    как жопу не лижите, а настоящее отношение вылазит)
  • Пуdzh
    05.05.2024
    Народ Літоўскай Рэспублікі (былой ЛітССР) -- глыбока савецкі народ, хоць яны і намагаюцца кожны дзець падавацца больш эўрапейскімі.
    Але налепкі са сцягам ЕЗ ды прыпіска слова "Europos" да назвы кожнай установы пачынаючы ад універсітэтаў, заканчваючы вулічнымі прыбіральнямі, ня вельмі на штосьці ўплываюць, шчыра кажучы. Мянтальнасць тая самая.

Цяпер чытаюць

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?23

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?

Усе навіны →
Усе навіны

Нявеста ў Гродне трапіла ў бальніцу перад самой рэгістрацыяй. Вяселле прайшло ў стацыянары2

Прапаганда паказала ад’езд айцішнікаў з вакзала ў 2022 годзе, зняты схаванай камерай33

Сёння — 39-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

Моцна затрымліваюцца аўтобусы, што едуць з Польшчы і Літвы ў Беларусь

Трамп: Добры дзень перамоў і сустрэч з Расіяй і Украінай

У Рыме сёння праходзіць пахаванне папы Францішка ВІДЭАТРАНСЛЯЦЫЯ4

У Брагінскім раёне сілавікі ў бронекамізэльках і касках выйшлі паляваць на шалёную лісу ВІДЭА9

Зяленскі: Перамога Пуціна будзе правалам ЗША як сусветнага лідара10

З клумбы ў Гомелі сталі прападаць кветкі. Хулігана знайшлі, але з яго нічога не возьмеш5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?23

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць