Вайна66

Падчас удару па расійскай базе СПА на гары Ай-Петры ў Крыме загінуў яе камандзір

Раніцай 13 мая некалькі ракет (як мяркуецца, Storm Shadow) атакавалі в/ч 85683 на гары Ай-Петры ў Крыме, паведамляе тэлеграм-канал Astra. На гары знаходзіцца «сакрэтная» вайсковая база супрацьпаветранай абароны 3-га радыётэхнічнага палка Узброеных сіл Расіі.

У выніку траплення ракет загінуў камандзір в/ч 85683 Аляксандр Кулакоў і яшчэ адзін вайсковец. Таксама ёсць параненыя, іх колькасць удакладняецца.

У савецкія гады на вяршыні гары Ай-Петры быў створаны радыётэхнічны цэнтр далёкай разведкі і навядзення войскаў СПА. Купалы ахоўных збудаванняў радараў у выглядзе шароў нярэдка прыцягвалі ўвагу турыстаў. Пад гэтымі купаламі хаваюцца радыёлакацыйныя комплексы. Тут жа абсталяваны ваенны гарадок для тых, хто абслугоўвае гэтыя аб'екты.

Каментары6

  • Кашмар
    13.05.2024
    Гэта не непасрэдна Ай-Петры, а суседняя гара Перапялiная (Бэдэнэ-Кыр па-татарску). Каля яе пачынаецца неймаверна жывапiсная пешаходная сцежка ўнiз, да Ялты. Яшчэ там тры пячоры памiж гэтымi гарамi, таксама вельмi папулярныя ў турыстаў.

    Эх, калi яшчэ давядзецца паблукаць па горным Крыме, цi ён так i застанецца маскалям... Я шмат дзе вандраваў па гарах, але любоў да гор у мяне абудзiў менавiта Крым.
  • Кастусь
    13.05.2024
    зато вид с горы красивый. Можно этим утешиться
  • Ганьба
    13.05.2024
    Быў цар гары - стаў кароль пад гарой

Цяпер чытаюць

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы57

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Адкуль бяруцца назвы цыклонаў? І чаму менавіта «Улі»?1

У PandaDoc новы генеральны дырэктар1

У Мінску са снегу зрабілі іглу ФОТАФАКТ4

У экіпажы затрыманага танкера расійскага ценявога флоту — 17 украінцаў20

Ва Уроцлаўскім заапарку маленькі алень напаў на вялізнага насарога ВІДЭА4

Памёр Антон Ятусевіч1

Каля мінскай ратушы заўважылі вельмі высокі сумёт ВІДЭА

Памерлы ў Мінску мужчына не быў замецены снегам

Прэм'ерка Італіі заявіла пра неабходнасць размаўляць з Расіяй7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы57

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць