Свет33

Здароўе параненага славацкага прэм'ера палепшылася, а выканаўца замаху прызнаў віну

У Славакіі суд прыняў рашэнне арыштаваць падазраванага па справе аб замаху на прэм'ер-міністра краіны Роберта Фіца. Паводле інфармацыі медыякампаніі RTVS, 71-гадовы пісьменнік Юрай Цінтула прызнаў віну.

Прыхільнікі Роберта Фіца прыносяць кветкі да шпіталя, у якім яго лечаць. Фота: AP Photo/Lefteris Pitarakis

Раней кіраўнік МУС краіны Матуш Шутай-Эштак паведаміў, што Цінтула патлумачыў свой учынак палітычнымі матывамі — ён быў не згодны з палітыкай, якая праводзіцца ўрадам.

Па выстаўленым абвінавачванні Цінтуле пагражае ад 25 гадоў да пажыццёвага зняволення.

Што да параненага Роберта Фіца, то паведамляецца, што ягоны стан паступова паляпшаецца. Сёння яму правялі яшчэ адну двухгадзінную аперацыю, якая, паводле слоў міністаркі аховы здароўя Славакіі Зузаны Долінкавай, спрыяла «станоўчаму прагнозу для здароўя кіраўніка ўрада».

Першапачаткова, пасля замаху 15 мая, урадавыя чыноўнікі ахарактарызавалі стан Фіца як «крытычны» і «вельмі сур'ёзны». Цяпер яны настроеныя больш пазітыўна, аднак дагэтуль незразумела, калі прэм'ер зможа вярнуцца да выканання сваіх абавязкаў. Пакуль стан Фіца нават не дазваляе перавезці яго ў Браціславу, ён лечыцца ў бальніцы горада Баньска-Быстрыца. 

Між тым, некаторыя паплечнікі Фіца па кіроўнай кааліцыі рэзка крытыкуюць славацкую апазіцыю і журналістаў, фактычна ўскладаючы на іх ускосную адказнасць за замах. Так, Андрэй Данка, лідар Нацыянальнай партыі, якая ўваходзіць ва ўрадавую кааліцыю, заявіў, што для ягонай партыі цяпер «пачынаецца палітычная вайна», і параіў супернікам урада «сядзець ціха».

Каментары3

  • Acab
    18.05.2024
    Ўзіраюся я на сумныя моррды і пальцы долу, якія сацыялістычна апзыцыйная бссраўскаму сацыялістычнаму ж ўраду эміграцыйная аўдыторыя нашай нівы наставіла на ачуняньне недастаткова на іх думку сацыялістычнаму палітыку са славаччыны і не магу стрымацца, каб высновы свае з гэтых рэакцыяў не агучыць, але толькі аўдыторыю тую зарыэнтаваць на паліталягічнай прасторы.
    Вядома, вызначыў я ніяк не з таго, што бядуюць з нагоды Фітцавага выздараўленьня, а што напісваюць ў камэнтарох гадамі.
  • йцукенґ
    19.05.2024
    Не разумею тых, хто хоча яго смерці. Фіца і яго левацэнтрысцкая партыя - гэта не лукашэнка на карку мянтоў, гэта вольны выбар славакаў.
  • Элементарна
    19.05.2024
    йцукенґ, бо можна быць папулістам-левацэнтрыстам, але прытым не пуцінскай шлёндрай

Цяпер чытаюць

Пуцін і Сі абмяркоўвалі, як дажыць да 150 гадоў. Мікрафон быў не выключаны11

Пуцін і Сі абмяркоўвалі, як дажыць да 150 гадоў. Мікрафон быў не выключаны

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне падалі пазоў у суд аб ліквідацыі Кіеўскай мітраполіі УПЦ Маскоўскага патрыярхату3

Трамп даведаўся «цікавыя рэчы» пра Расію і Украіну, але пакуль пра іх не гаворыць6

Мартынава: Карпушонак сказала мне, што вылецела з Іспаніі12

«Мне нават здаецца, што Франак зусім не спіць». Новая асабістая памочніца Ціханоўскай расказала пра сваю працу ў Офісе32

«Я вельмі расчараваны ў ім». Трамп незадаволены паводзінамі Пуціна9

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам26

Ці могуць беларускія спецслужбы выкрадаць апанентаў за мяжой? Расійскія ўжо спрабуюць — быў і варыянт вывезці на лодцы15

З асабістай сустрэчай Пуціна і Зяленскага носяцца як з пісанай торбай. Але што яна насамрэч зменіць?5

Анулявалі рэгістрацыю «Першага музычнага канала»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін і Сі абмяркоўвалі, як дажыць да 150 гадоў. Мікрафон быў не выключаны11

Пуцін і Сі абмяркоўвалі, як дажыць да 150 гадоў. Мікрафон быў не выключаны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць