Спорт

Беларус выйграў у Чарнагорыі буйны турнір па покеры і атрымаў вялізную суму

Малады гулец у покер з Беларусі Арцём Ласоўскі стаў пераможцам турніру $40,000 NLH 7-Handed Mystery Bounty у рамках серыі Triton Poker Super High Roller Series, якая праходзіць з 12 па 26 мая ў Чарнагорыі, паведамляе «Беларусь і свет».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: poker-shkola.ru

Турнір доўжыўся два дні, сукупны прызавы фонд склаў 6 040 000 даляраў.

Наш суайчыннік, які ўпершыню ўдзельнічаў у серыі Triton, у заключнай гульні адолеў Самуэля Жу з Германіі.

Перамога прынесла Арцёму велізарную суму, якая склалася даволі незвычайным чынам.

У турнірах такога тыпу прызавыя складаюцца з двух частак: першая — фіксаваная, за занятае канкрэтнае месца, другая — варыятыўная, якая залежыць ад колькасці выбітых пакерыстам з гульні іншых гульцоў, а таксама проста ад удачы, бо праводзіцца фактычна латарэя.

Учора ўвечары ўдзельнікі турніра наўгад выцягвалі са скрыні канверты з запячатанымі ўнутры лісткамі паперы, на якіх значыліся тыя ці іншыя сумы. Арцём Ласоўскі, які выбіў з турніру адразу 12 супернікаў, меў права на 12 спробаў. У выніку яму трапіліся 8 канвертаў з мінімальнай сумай у 40 тысяч даляраў, 1 — з сумай 60 тысяч, і 3 — з сумай 100 тысяч.

У выніку Ласоўскаму па выніках турніру належыць атрымаць сукупна 1 349 000 даляраў. З іх 669 тысяч — непасрэдна за чэмпіёнства, а 680 тысяч — за выбітых у працэсе гульні апанентаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы7

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму каты заўсёды прызямляюцца на лапы? Навукоўцы знайшлі аргументаваны адказ1

Айцішнік з Гродна выставіў у рэзюмэ на сайце вакансій рэцэпт пельменяў. І прайшоў сумоўе4

У Беларусі здымаюць з продажу некаторыя алкагольныя напоі2

Выйшаў на свабоду палітвязень Аляксей Кубракоў. Сілавікі назвалі яго «кур’ерам Байсола»

Расія папярэджвала Алі Хаменеі пра ўдар, але той нібыта абраў пакутніцкую смерць5

Лясгас запрашае падзарабіць на высадцы лесу. Беларусы здзівіліся аплаце за гэту працу8

Івулін зрабіў тату ў памяць пра Мелказёрава — вось які сэнс стаіць за імі4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк13

Падрабязнасці ДТЗ у Мінску: жанчыне стала дрэнна за рулём, яна збіла дзяўчынку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы7

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць