Свет

Беспарадкі ў Новай Каледоніі — жандары разблакавалі дарогу з аэрапорта, ліквідаваўшы 76 барыкадаў і завалаў

Да поўнага падаўлення беспарадкаў, аднак, яшчэ далёка.

Французскія жандары патрулююць вуліцы Нумеа, Новая Каледонія. 16 мая 2024 года. Фота: AP Photo/Cedric Jacquot

Прадстаўніцтва цэнтральных французскіх уладаў у панядзелак абвясціла, што сілы правапарадку разблакавалі дарогу паміж аэрапортам і сталіцай гэтай ціхаакіянскай заморскай тэрыторыі Францы Нумеа. Да поўнага падаўлення беспарадкаў, аднак, яшчэ далёка, піша Бі-бі-сі.

Высокая камісія Новай Каледоніі паведамляе, што жандары ліквідавалі на 40-кіламетровай дарозе 76 барыкад і завалаў, і што канчаткова дарога будзе расчышчана, у тым ліку ад згарэлых аўтамабіляў, у бліжэйшыя дні.

Калі аэрапорт зноў адкрыецца для камерцыйных рэйсаў, улады пакуль не гавораць.

У заяве Высокай камісіі гаворыцца, што ноч з нядзелі на панядзелак прайшла спакайней, чым усе папярэднія ночы: ва ўсёй Новай Каледоніі зафіксаваныя ўсяго адзін сур'ёзны пажар і некалькі выпадкаў марадзёрства.

Аднак да поўнага спакою яшчэ далёка. Мэр сталіцы Нумеа Соня Лагард на выходных сказала журналістам, што Новая Каледонія знаходзіцца «на аблогавым становішчы».

Паводле яе слоў, удзельнікі беспарадкаў падпалілі мноства грамадскіх будынкаў на архіпелагу, і сітуацыя застаецца неспакойнай нягледзячы на тое, што ў Новую Каледонію прыбылі сотні французскіх паліцэйскіх.

Беспарадкі працягваюцца ўжо некалькі дзён, загінулі шэсць чалавек.

Беспарадкі ў Новай Каледоніі пачаліся пасля таго, як парламент Францыі прыняў закон аб змене парадку выбараў у мясцовы заканадаўчы сход. Згодна з папраўкамі, якія былі канчаткова зацверджаныя ў сераду, права голасу атрымаюць прыезджыя з Францыі, якія пражылі ў Новай Каледоніі 10 гадоў.

Гэта выклікала незадаволенасць многіх канакоў — карэннага насельніцтва Новай Каледоніі: яны асцерагаюцца, што палітычная вага іх абшчыны цяпер знізіцца.

Са слоў афіцыйных асоб, у суботу ў перастрэлцы на імправізаваным блокпосце на поўначы тэрыторыі быў забіты ўжо шосты чалавек з пачатку беспарадкаў. Яшчэ двое атрымалі раненні.

Раней паведамлялася аб гібелі трох канакоў ва ўзросце ад 17 да 36 гадоў і двух паліцэйскіх.

У дадатак да 1700 паліцыянтаў, якія ўжо знаходзіліся на тэрыторыі, улады Францыі даслалі яшчэ каля 1000 жандараў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам31

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

Дзяўчына адкрыла ў старой сельскай школе пад Слуцкам рэтра-музей5

З’езд КПРФ абвясціў памылковым даклад Хрушчова пра культ асобы Сталіна15

Трамп пра ідэю Маска стварыць трэцюю партыю ў ЗША: Цалкам «зляцеў з катушак»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам31

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць