Здароўе22

Вучоныя папярэджваюць: дабаўкі з рыбіным тлушчам могуць быць шкодныя для здаровых людзей

У той жа час яны карысныя для тых, хто мае сардэчна-сасудзістыя захворванні.

Фота: Shutterstock.com

Рыбін тлушч як багатая крыніца тлушчавых кіслот амега-3 часта рэкамендуецца ў якасці прафілактычнага дыетычнага сродку для прадухілення развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў. Яму таксама прыпісваюць розныя іншыя карысныя эфекты, такія як палягчэнне болі ў суставах.

Але вынікі даследавання, апублікаваныя ў часопісе BMJ Medicine, паказваюць, што рэгулярнае спажыванне біядабавак з рыбіным тлушчам патэнцыйна можа павялічыць, а не знізіць рызыку хваробаў сэрца і інсульту ў здаровых людзей. А вось у тых людзей, якія ўжо маюць сардэчна-сасудзістыя захворванні, ён можа запаволіць іх прагрэс.

Кагортнае даследаванне было праведзена на падставе звестак з біябанку Вялікабрытаніі звыш 415 тысяч чалавек ва ўзросце ад 40 да 69 гадоў за перыяд з 2006 па 2021 гады. Пры гэтым сярэдні тэрмін назірання склаў 11,9 года.

Вучоныя імкнуліся высветліць сувязь паміж дабаўкамі рыбінага тлушчу і новымі выпадкамі фібрыляцыі перадсэрдзяў, сардэчных прыступаў, інсультаў, сардэчнай недастатковасці і смерці.

Прааналізаваўшы захворванне і смяротнасць удзельнікаў, аўтары прыйшлі да высновы, што спажыванне дабавак з рыбіным тлушчам аказвае розны ўплыў на здароўе сардэчна-сасудзістай сістэмы, прагрэс захворванняў і смерць.

Для тых, у каго ў пачатку перыяду назірання не было выяўлена сардэчна-сасудзістых захворванняў, рэгулярнае ўжыванне дабавак з рыбіным тлушчам было звязана з павышэннем рызыкі развіцця фібрыляцыі перадсэрдзяў на 13%, інсульту — на 5%.

У той жа час у пацыентаў з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі прыём рыбінага тлушчу быў звязаны са зніжэннем на 15% рызыкі прагрэсу фібрыляцыі перадсэрдзяў да сардэчнага прыступу, і на 9% — сардэчнай недастатковасці да смерці.

Вучоныя адзначаюць, што неабходныя далейшыя даследаванні, каб вызначыць дакладныя механізмы развіцця і прагнозу сардэчна-сасудзістых захворванняў пры рэгулярным выкарыстанні дабавак з рыбіным тлушчам.

Каментары2

  • Анельскія навукоўцы і гэтым усе сказана
    23.05.2024
    Гэта не даследванні, а назіранні і ня болей.трэба разумець чк кажуць фізіку працэса, а ў дадзеным выпадку хімію. А не вось гэтыя выбаркі рабіць. Мы ж ня ведаем, што яшчэ ўжывалі гэтыя "падопытныя" колькі палілі ды пілі ці колькі тлустага мяса елі.
  • вох ужо гэтыя вучоныя...
    23.05.2024
    ну. а некалі дзяцей у садках кармілі

Цяпер чытаюць

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе6

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску сталі падключаць сувязь 5G1

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе15

Турыстам давядзецца плаціць па два еўра, каб падысці да знакамітага рымскага фантана Трэві3

Бяляцкі: Большасць людзей не падтрымлівае Лукашэнку, гэта я скажу адназначна52

Беларусы атрымліваюць паведамленні аб праверцы банкаўскай карткі. Яны сапраўдныя?3

За палітыку асудзілі кандыдатку біялагічных навук, лаўрэатку стыпендыі Лукашэнкі для таленавітай моладзі4

З абсерваторыі Мінскага планетарыя знялі купал3

«Пытанне выжывання»: прэзідэнт, які абвясціў вайну аблысенню2

Буданаў лічыць, што Расія рыхтуецца да акупацыі краін Балтыі ў найбліжэйшыя гады24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе6

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць