Мова1111

Як правільна сказаць: «У Іўі ў яе ё я»?

Хіба што ў кожнай мове ёсць не толькі словы, а цэлыя выразы, якія служаць своеасаблівым «моўным паролем», які неўсвядомлена выдае чалавека, для якога мова — няродная.

Іўе. Фота Hawat.by

Такі выраз называюць «шыболетам» (у перакладзе з іўрыту — «колас», «плынь»). Ён утрымлівае характэрныя моўныя асаблівасці, якія адчуваюцца толькі носьбітамі мовы.

Некаторыя прапануюць у якасці «моўнага паролю» для вызначэння сапраўднага беларуса выкарыстоўваць выраз «У Іўі ў яе ё я». Але гэта не вельмі добрая ідэя, бо на самой справе, вымавіць яго правільна цяжка не толькі чужынцу, але і прыроднаму носьбіту беларускай мовы.

Большасць стараецца вымавіць так, як напісана. Але гэта будзе памылкай.

Гуканне вясны ў Вязынцы. Фота з сацыяльных сетак

Як заўважае тыктокер Ілля Сіўцоў, які прысвяціў свой акаўнт беларускай мове і складаным выпадкам у ёй, пры вымаўленні гэтага выразу, трэба звярнуць увагу на маленькія, малазаўважныя дэталі, якія і ствараюць красу нашай мовы.

Рэч у тым, што на пачатку слова перад націскным [і] узнікае гук [й], як у словах [й]іншы, [й]існы, [й]Іўе, [й]Індыя, [й]іхні, [й]іней.

Таму правільна вымаўляць трэба «У [й]Іўі ў яе ё я».

@illasiucou А вы як вымавілі? #пабеларуску #беларусь #іўе #ільлясіўцоў ♬ original sound - На пачатку было слова

Каментары11

  • mp
    24.05.2024
    Красавец, і пры чым тут нейкія летувісы? Па такой "лёгіцы" і Вільню "трэба" называць нейкім "вылнусам", ці то для вас "старажытнае маўленьне"? 
  • Так
    24.05.2024
    для якога мова — няродная.

    Хутчэй для якога мова - нацыянальная, бо (проста) народная ў Беларусі якраз трасянка ці расейская.

    Але выпадак фактычна цікавы.
  • WTF
    24.05.2024
    А што такое "ё" ? 
     Нідзе нічога не знайшоў.
    Гэта нешта неафітнае? 

Цяпер чытаюць

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону68

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

Трамп запатрабаваў ад Эрдагана спыніць закупкі расійскай нафты

«Уладзімір Уладзіміравіч нічога не хавае ад мяне». Лукашэнка ў Маскве дэманстраваў даверлівыя адносіны з Пуціным

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку23

У змаганні з карупцыяй сілавікі страцілі «асобныя станоўчыя тэндэнцыі»2

Стрыжака і Лявончыка прызналі «тэрарыстамі»5

Стаў вядомы жорсткі прысуд былому начальніку цэха «Гомсельмаша»1

Лаўроў заявіў, што НАТА і ЕС ужо ў стане вайны з Расіяй6

У італьянскай Балонні знік беларус

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону68

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць