Грамадства1111

Магутную начную DDoS-атаку падчас выбараў у Каардынацыйную раду паспяхова адбілі

«Нічога страшнага не адбылося», — кажа Павел Лібер.

Павел Лібер. Фота: ОСЦ

Кіраўніца Выбарчай камісіі па выбарах у КР Алена Прыходзька разам з Паўлам Ліберам распавялі, чым скончылася моцная DDoS-атака платформы ў першую гадзіну галасавання.

Па словах Алены Прыходзькі, у першыя гадзіны анлайн-галасавання «прагаласаваць» нібыта збіраліся амаль 18 мільёнаў чалавек.

«Нічога страшнага не адбылося, але прыйшлося падкарэктаваць сістэму галасавання, таму яно пачалося крыху пазней», — дадаў Павел Лібер.

Нягледзячы на спробу зламаць сістэму і запуск са спазненнем за першыя 2 гадзіны лічбавыя ID атрымалі амаль тысяча беларусаў.

Галасаванне павінна было скончыцца ў 23:59 у панядзелак, але, магчыма, з-за DDoS-атакі атакі яно будзе працягнута на пару гадзін.

«Але гэта вырашаць Выбарчай камісіі», — дадаў Павел Лібер.

Раней лукашэнкаўцы распачалі крымінальныя справы па цяжкіх артыкулах супраць усіх да аднаго кандыдатаў у Каардынацыйную раду.

Каментары11

  • Выбарца
    25.05.2024
    кучар Алесь , глядзі на сайте КР
  • Выбарца
    25.05.2024
    Сапраўдныя дыямэнты нацыі - Лібер ды Прыходзька. Дзякуй, спадарства!
  • Жыве Беларусь
    25.05.2024
    Прагаласаваў, з улікам 5 хвілін на рэгістрацыю, галасаванне заняло амаль хвіліну)))

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць