Памёр Ханс-Георг Вік, які на стыку стагоддзяў спрабаваў аб'яднаць беларускую апазіцыю
Нямецкі дыпламат і разведчык пражыў доўгае і змястоўнае жыццё: 96 гадоў.

Як стала вядома «Нашай Ніве», памёр Ханс-Георг Вік. Гэта адбылося 15 мая, але вядома стала толькі сёння.
Спадар Вік нарадзіўся 28 сакавіка 1928 года ў Гамбургу. Скончыў Гамбургскі ўніверсітэт (1954), дзе вывучаў права і філасофію. З 1954 па 1993 гады працаваў у Міністэрстве замежных спраў ФРГ. У 1974—1977 гадах быў паслом ФРГ у Іране, у 1977—1980 — паслом ФРГ у СССР, у 1980—1985 — пастаянным прадстаўніком ФРГ у НАТА. У 1985—1990 гадах Ханс-Георг Вік быў кіраўніком Федэральнай разведвальнай службы.
З 1998 па 2001 гады — Ханс-Георг Вік быў кіраўніком Кансультатыўнай назіральнай групы АБСЕ ў Беларусі, марна спрабуючы аб'яднаць беларускую апазіцыю.
Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2001 года з’явіўся артыкул у «Советскай Белоруссии» «Аперацыя «Белы бусел», дзе ў найлепшых традыцыях канспіралогіі газета намалявала Х.-Г. Віка як ворага, які пляце змовы, у якіх удзельнічае беларуская апазіцыя.
І наадварот, аматары тэорыі змовы з іншага боку малявалі яго як прыхільніка беларускіх уладаў.
-
У Беразіне прачнуліся пчолы. Дзяўчынка, якая іх пабачыла, скарыла тыкток
-
«Беларусы і ў Дубаі беларусы». Як суайчыннікі арганізавалі дапамогу тым, хто не можа вярнуцца дамоў праз закрытае неба
-
«Пад канец адпачынку даведаліся, што тут няма сховішчаў». Беларусы, што знаходзяцца ў ААЭ, расказалі, як ім там цяпер
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары