Яго арыштавалі на 15 сутак і канфіскавалі яго iPhone 7.

Дырэктар «Імпульспрофі» Аляксандр Барматаў нібыта распаўсюджваў у Instagram прадукцыю «Ліда для жыцця». Яго арыштавалі на 15 сутак і канфіскавалі яго iPhone 7, піша Hrodna.life.
Мужчыну судзілі 13 мая ў судзе Лідскага раёна. У Аляксандра ёсць малалетняе дзіця.
«Імпульспрофі» займаецца тэхнічнай дыягностыкай, мантажом і рамонтам тэхнічных прылад. Размяшчаецца ў Лідскім раёне. Аляксандр падтрымаў адкрыццё ў Лідскім раёне трэнажорнай залы.
Каментары