Грамадства

«Для адміністрацыі калоніі Калеснікава і Марфа Рабкова аднолькава небяспечныя»

Палітзняволеная, якая нядаўна выйшла з жаночай калоніі ў Гомелі, расказала «Нашай Ніве» пра тое, да каго з вязняў у адміністрацыі асаблівае стаўленне.

Марфа Рабкова — анархістка, каардынатарка валанцёрскай службы «Вясны». Нарадзілася ў 1995 годзе. Была арыштаваная ў верасні 2020 года. Рабковай выставілі абвінавачанне па 12 крымінальных артыкулах і прысудзілі 14 гадоў і 9 месяцаў зняволення.

«У калоніі ёсць 18 атрад, дзе знаходзіцца толькі адна палітзняволеная — калі я заехала, гэта была Марыя Калеснікава. Потым трэба было вызваліць месца для Марфы Рабковай, і Калеснікаву перавялі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ), а Марфу — у 18 атрад. Гэта атрад для аднаго чалавека, дзе ўсе настроеныя супраць адной палітычнай.

Не ведаю, што адміністрацыя плануе для Марфы. Але для іх Рабкова і Калеснікава — аднолькава небяспечныя, іх трэба цалкам ізаляваць ад усіх. Калі з’явіцца яшчэ адна такая ж «небяспечная» жанчына, магчыма, Марфу таксама перавядуць у ПКТ».

Каментары

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына8

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Нямізе падлетак перабягаў дарогу і трапіў пад машыну3

У Горках правялі спаборніцтвы па трактарным біятлоне1

У Астравецкім раёне школьны ўрок да Дня роднай мовы правёў ксёндз4

У мінскім парку Горкага з'явіліся дзясяткі снегавых і ледзяных фігур ФОТАФАКТ3

У Google Gemini дадалі генератар музыкі1

У мінскім пяціпавярховіку прарвала трубу з гарачай вадой, а камунальнікі тыдзень не варушацца

У Тайландзе паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка, пераапрануўшыся ў касцюмы львоў ВІДЭА

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ6

На Гомельшчыне пачалася падрыхтоўка да аднаўлення шляхецкай сядзібы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына8

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць