Усяго патроху1515

Падчас фінальнага матчу Лігі чэмпіёнаў на поле выбег фанат гомельскага трэш-блогера

Фанат скандальна вядомага трэш-блогера Mellstroy, які паходзіць з Гомеля, выбег на поле падчас фінальнага матчу Лігі чэмпіёнаў паміж дортмундскай «Барусіяй» і мадрыдскім «Рэалам», які праходзіць на стадыёне «Уэмблі» ў Лондане. 

Хлопец паспеў зрабіць сэлфі з гульцамі «Рэала» Джудам Белінгемам і Вінісіусам Жуніёрам, а затым яго затрымалі.

Раней Mellstroy абяцаў выплаціць 30 млн расійскіх рублёў (каля 333 тысяч еўра) таму, хто выбежыць на поле падчас фіналу Лігі чэмпіёнаў у футболцы з ягоным лагатыпам.

Перад гэтым, 21 сакавіка, прыхільнік Mellstroy выбег на поле падчас матчу Расія — Сербія на маскоўскім стадыёне «Дынама», выконваючы іншы чэлендж блогера. Але грошай за гэта ён, кажуць, не атрымаў. Увогуле гэта фірмовы стыль Mellstroy — абяцаць за нешта грошы, але пасля абяцанае не выконваць або выконваць толькі часткова. 

Mellstroy — гэта ўраджэнец Гомеля Андрэй Бурым. Скандальную вядомасць ён атрымаў у 2020 годзе, калі падчас аднаго са сваіх стрымаў збіў дзяўчыну. Пасля гэтага на Бурыма завялі крымінальную справу. У выніку яму прызначылі паўгода выпраўленчых работ і штраф.

Некаторы час блогер жыў у Дубаі, а ў лютым гэтага года перасяліўся ў Турцыю. Там ён хаваўся ад заведзенай крымінальнай справы за ўхіленне ад службы ў арміі. Пасля ён змог вырашыць свае праблемы і вярнуўся ў Маскву, але ў хуткім часе яго зноў сталі пераследаваць, верагодна, па запыце Беларусі.

Каментары15

  • Acab
    01.06.2024
    Зрэшты і на Дажынкавых выбарах ў нацыянальны зброд ў лютым кандыдат Мэлстрой ўзьнёс бы наведаньне ўчасткаў да нябёсаў.
    Такія людзі дапамагаюць (здатныя, адно пакліч яго, пазаві) любой дэмакратыі, а ня толькі ўвагу да лігаў чэмпіёнаў падаграюць
  • Acab
    01.06.2024
    Трэ было паставіць, што нехта выляціць на поле. Але я, нажаль, ня ўзіраюся Мэлстроя і наперад ня ведаў.
    Наша Ніва, просьба да рэдакцыі, пільней сачыце за нашым самым знакамітым суайчыньнікам ўсіх часоў, што ён там збіраецца чарговаму науседзе ў вусны ўкласьці, адразу пішыце нам тут ў навінах
  • Acab
    01.06.2024
    Нешта чытачы сьмярдзючых рэякцыяў наляпілі, няўжо Мэлстрой горай за домрачаву-сныціну славіць з дапамогай спорту Беларусь і ГомТрактМаш?

Цяпер чытаюць

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі39

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны36

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі39

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць