Грамадства1818

У Калінкавічах бацька назваў сына вельмі рэдкім імем. Нават мама была ў шоку і думала, што муж перадумае

Хлопчыка назвалі Бавар. Бацька пачуў гэтае імя падчас прагляду турніру па адзінаборстве. Імя здалося яму вельмі мілагучным і ён вырашыў так назваць сваё дзіця. Спатрэбіўся час, каб да незвычайнага імя прывыклі сваякі і жонка, піша Smartpress.by.

Ілюстрацыйнае фота

«Першапачаткова я была супраць і спадзявалася, што муж перадумае. Але калі немаўля нарадзілася, сумневаў ужо не было. За час цяжарнасці я прывыкла да імя. Яно і напраўду незвычайнае, прыгожае, а галоўнае, рэдкае», — распавяла мама Бавара Вераніка.

Сваякі былі здзіўлены выбарам бацькоў, а сябрам імя спадабалася адразу.

Бавар — імя французскага паходжання, азначае ўпартасць, сілу, і мужнасць.

Па даных Мінюста, у 2023 годзе нованароджаных у Беларусі называлі наступнымі рэдкімі імёнамі. Так, у Гомельскай вобласці з'явіліся Граф, Джон, Мір, Цімаці і Чарлі, а таксама Руф, Эра і Талія.

У Гродзенскай вобласці хлопчыкі атрымалі імёны Сяргей-Джуніёр, Каюс, Леанель, Эван, дзяўчынкі — Аніела, Фяўроння, Рэйніра.

У Віцебскай нарадзіліся Арыф, Златан, Зараслаў, Рувім, Аўрэлія, Дзея і Луна. У Магілёўскай вобласці — Авенір, Артас, Зейн, Ісая, Аніка, Альвард, Юна.

У Мінскай вобласці з'явіліся Вольф, Райманд, Якум, Аўгіння, Валенсія, Лунела. У Мінску — Акім Жан, Оскар, Сафіян, Муза, Цвятана, Мальвіна, Вірынея.

Орган загса не мае права адмовіць у прысваенні дзіцяці абранага бацькамі імя, калі яно не супярэчыць нормам грамадскай маралі і нацыянальным традыцыям.

Каментары18

  • А як дачку назваць?
    03.06.2024
    Баварыя. Адназнача. З такім іменем лягчэй прадаваць БМВшкі, напэўна. Як пакупнік, на ўсё жыццё бы запомніў. 
  • *
    03.06.2024
    Прыдумляюць паганялы для сваіх дзяцей, што навакольным і задумвацца ня трэба
  • дочка Максима Дизайнера
    03.06.2024
    а як будзе ўмяньшыцельна-ласкацельнае ад "бавар"?

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць