Грамадства2727

Памятаеце камуніста Цюхая, адыёзнага функцыянера БРСМ? Яго судзяць за здраду дзяржаве — да 25 гадоў зняволення

У 2020 годзе ён дапамагаў міліцыі патруляваць вуліцы, каб лавіць удзельнікаў пратэстаў.

Уладзімір Цюхай у 2020-м. Фота АНТ

Уладзіміру Цюхаю 37 гадоў. Ён скончыў прыватны ВНУ — Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва.

Першую вядомасць Цюхай атрымаў у 2008-м. Тады ён быў сакратаром мінскай камуністычнай партыі і супрацоўнікам БРСМ. Дзеля таго, каб сваякі і паплечнікі палітвязня Аляксандра Баразенкі не маглі прайсці на суд, ён цалкам забіў залу студэнтамі мінскіх ВНУ. У адказ на абурэнне маці палітвязня ён штурхнуў яе так, што яна ўпала на рукі мужа. Аніякай адказнасці за гэта не панёс.

Пазней Цюхай балатаваўся ад Камуністычнай партыі ў дэпутаты. Перад выбарамі Лукашэнкі ў 2010-м яго спачатку запрасілі ў Усебеларускі народны сход, пасля ён удзельнічаў у складзе выбарчай камісіі. У інтэрв'ю, якое ён даў перад выбарамі, Цюхай распавядаў пра тое, што яны «дэмакратычныя і празрыстыя», а «так званыя прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі толькі ліюць бруд на сваю краіну». У перамозе Лукашэнкі ён не сумняваўся.

Уладзімір Цюхай. Фота: «Чырвонае ТВ»

Падзеі 19 снежня 2010 ён назваў «правакацыяй п'яных малойчыкаў, якіх вялі палітычныя банкруты». Брутальны разгон Плошчы і рэпрэсіі, якія адбыліся пасля, Цюхай горача падтрымаў.

У 2013-м Цюхай зноўку аскандаліўся. Жодзінскія лаўцы педафілаў сцвярджалі, што злавілі яго на жыўца, калі вялі перапіску ад імя 15-гадовага хлопца, які запрасіў функцыянера БРСМ на «гарачую ноч». Пры сустрэчы ў Цюхая пры сабе быццам знайшлі інтымную змазку і прэзерватывы. Сам ён гэта адмаўляў.

Пасля Цюхай на нейкі час знік з радараў.

Вядома, што ён заняўся бізнэсам, быў дырэктарам кампаніі ЦВР «Кастрычніцкі» і ААТ «Выдавецкі дом «ВіАлВі»». Першая займаецца стварэннем сайтаў і праграмаў для дзяржорганаў, а таксама ўпісалася ў грантавы дзяржаўны праект па папулярызацыі ўнутрыбеларускага турызму «Прысталічча» і стварыла праграму «QR-гід», карту турыстычных славутасцяў Беларусі.

Уладзімір Цюхай. Фота: exportofby.com

Другая стварае каталог беларускіх бізнэсаў Exportofby і календары «Зямля беларуская».

Праўда, і «грамадскую працу» Цюхай не кінуў. Напрыклад, ён узначальваў Каардынацыйную раду грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый і прафсаюзаў Кастрычніцкага раёна Мінска. Таксама кіраваў саветам грамадскага пункта аховы правапарадку (гэта славутыя «дружыннікі»), удзельнічаў у дзейнасці мясцовых органаў самакіравання.

Уладзімір Цюхай (у цэнтры) святкуе 100-годдзе са дня заснавання БССР

У 2020-м мужчына дапамагаў міліцыі патруляваць вуліцы. Ён жаліўся тэлеканалу АНТ, што «не можа выйсці з сям'ёй на вуліцу ў нядзелю». Таму, маўляў, ён і яшчэ дзевяць яго прыяцеляў уступілі ў дружыны, каб «адсочваць, ці не праходзіць недзе несанкцыянаванае мерапрыемства».

Пасля Цюхай выступаў на розных дыялогавых пляцоўках і праўладных мерапрыемствах, прадстаўлялі яго як «палітолага». Паўдзельнічаў ён і ў ВНС у 2021-м. Апошняя ўзгадка пра яго, якую мы адшукалі — выступ у 2022-м годзе.

Уладзімір Цюхай (па цэнтры) на круглым стале па праекце «Прысталічча». Фота: rstk.by

Ва «Укантакце» Цюхай быў апошні раз анлайн у ліпені 2022 года. Яго тэлефонны нумар, якім ён карыстаўся ўсё дарослае жыццё, неактыўны.

Дата яго арышту і сэнс выстаўленых абвінавачванняў невядомыя.

У жніўні 2023 года партнёры Цюхая па выдавецкім доме «ВіАлВі» звярталіся ў суд, каб прымусіць яго зрабіць нейкія змены ў статутныя дакументы кампаніі. Чым скончыўся працэс, невядома, як і незразумела, ці на той момант Цюхай ужо быў у зняволенні.

Так ці іначай, 21 чэрвеня 2024 года былога функцыянера БРСМ і Кампартыі пачнуць судзіць па дзвюх частках артыкула «Здрада дзяржаве», а таксама ў «прымусе асобы да ўдзелу ў злачыннай дзейнасці з прымяненнем гвалту або знішчэннем маёмасці».

Незразумела, ці ёсць у справе палітычны складнік. Агулам Цюхаю пагражае да 25 гадоў калоніі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары27

  • Лейцар коркавы
    04.06.2024
    Перадайце таварышу сталіну... Дрэнныя справы, калі даведаюцца аб сустрэчы з 15-ці гадовым хлопчыкам.
  • Алесь
    04.06.2024
    Красавчик,педофил,комсомолец. То шо надо.
  • Кастусь
    04.06.2024
    ну поздравляем, награда нашла героя)

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць