Свет

У Брытаніі выпусцілі ў абарачэнне банкноты з каралём Карлам III

Карл III стаў усяго другім брытанскім манархам, чый партрэт з'явіўся на банкнотах.

Фота з сайта Бі-бі-сі

Банк Англіі з 5 чэрвеня запусціў у абарачэнне новыя банкноты з партрэтам караля Карла III, піша Бі-бі-сі.

Новыя банкноты паступова, павольна будуць замяняць цяперашнія, з партрэтам памерлай у верасні 2022 года каралевы Лізаветы II — па меры іх зносу, а зносяцца яны няхутка, бо зробленыя з гнуткага пластыку.

Карл III стаў усяго другім брытанскім манархам, чый партрэт з'явіўся на банкнотах. Упершыню партрэт манарха сталі друкаваць на папяровых фунтах ў 1960 годзе, і тады на троне была Лізавета — яна да таго часу валадарыла ўжо восем гадоў.

«Гэта гістарычны момант: мы ўпершыню мяняем партрэт суверэна на нашых банкнотах», — сказаў кіраўнік Банка Англіі Эндру Бейлі.

На адваротным баку купюр засталіся ранейшыя асобы: на пяці фунтах — Уінстан Чэрчыль, на дзесяці — пісьменніца Джэйн Осцін, на дваццаці — мастак Джозэф Тэрнер, на пяцідзесяці — матэматык Алан Т'юрынг.

Некалькі банкаў Шатландыі і Паўночнай Ірландыі па дамове з Банкам Англіі выпускаюць уласныя шатландскія і ірландскія фунты, і на іх банкнотах ні манарха, ні гэтых знакамітых людзей няма.

Першыя банкноты з Карлам III Банк Англіі надрукаваў яшчэ ў мінулым годзе, але іх да гэтага часу не выпускалі ў абарачэнне, пакуль не былі пераналаджаны аўтаматы, якія прымаюць наяўныя грошы.

Партрэт караля на грошах зроблены па фатаграфіі 2013 года.

У красавіку Карлу III уручылі набор новых банкнот з першымі серыйнымі нумарамі.

Кіраўнік Банка Англіі Эндру Бейлі кажа, што банк разумее, што для многіх брытанцаў усё яшчэ важна мець магчымасць плаціць наяўнымі, і таму будзе трымаць банкноты і манеты ў абароце столькі, колькі будзе трэба грамадству.

Доля пакупак за наяўныя ў Брытаніі, як і ў многіх іншых краінах, у апошнія дзесяць гадоў імкліва падала: у 2013 годзе яна складала больш за 50%, у 2022 — 15%. У 2023 годзе з-за вялікай інфляцыі яна, праўда, падрасла да 19%.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў29

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

Украінцы атакавалі завод у Удмурціі, на якім робяць «Іскандэры» і «Арэшнік»3

Міністр спорту заклікаў УЕФА дазволіць зборнай Беларусі гуляць дома, як Ізраілю. Але Ізраіль дома пакуль не гуляе4

Трамп дадаў яшчэ 10% тарыфаў на ўвесь імпарт пасля прызнання ранейшых мытаў незаконнымі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў29

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць