Уначы УСУ разбілі зенітны ракетны дывізіён С-400 і два С-300 у Крыме — Генштаб
Уначы 10 чэрвеня УСУ паразілі зенітна-ракетны дывізіён С-400 і два зенітныя ракетныя дывізіёны С-300 ў акупаваным Крыме. Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ.

«Уначы сілы абароны Украіны нанеслі паспяховыя ўдары па адным зенітным ракетным дывізіёне С-400 акупантаў у раёне Джанкоя, а таксама двум варожым зенітным ракетным дывізіёнам С-300 каля Чарнаморскага і Еўпаторыі… Дзякуючы ўдалай баявой працы сіл абароны, СПА расійскіх захопнікаў ва ўкраінскім Крыме панесла істотныя страты», — паведамляе Генштаб.
У Генштабе дадалі, што расіяне не змаглі перахапіць ніводную з выпушчаных ракет
Пасля ўдараў украінскіх ракетчыкаў у названых раёнах зафіксавалі неадкладнае спыненне працы радараў комплексаў С-300 / С-400.
Крыніцы выдання ASTRA паведамілі, што ў выніку ўкраінскай атакі пашкоджаныя 2 комплексы С-300 і 4 РЛС, 1 вайсковец 31 дывізіі СПА МО РФ загінуў, 6 параненыя.
Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары