Меркаванні1414

Многія еўрапейскія ультраправыя ўжо далёка не ультра. А стаўкі Расіі зноў не спрацавалі. Што яшчэ паказалі выбары ў Еўрапарламент

Расійскія і беларускія дзяржаўныя СМІ прадказальна шумяць пра поспех ультраправых на выбарах у Еўрапарламент. Між тым, партыя Віктара Орбана паказала найгоршы вынік за 20 гадоў. А ў многіх іншых краінах ультраправыя даўно не ультра, а па ўкраінскім (а значыць, і беларускім) пытаннях многія з іх яшчэ тыя ястрабы, піша Мікола Бугай.

Марын Лё Пэн і Жардан Бардэла. Фота: AP Photo/Lewis Joly

Мелоні ў Італіі набрала 29% і перасягнула свой вынік на парламенцкіх выбарах (было 26%), але «браты-італьянцы» ва ўладзе паводзяць сябе адказна і падтрымліваюць Украіну не менш за іншых саюзнікаў па ЕС. Каго на выбарах у Італіі пракацілі, дык гэта папуліста Матэа Сальвіні і ягоную «Лігу».

У Польшчы ўпэўнена перамаглі лібералы. «Грамадзянская платформа» набрала 38%, на сем адсоткаў больш, чым на нядаўніх парламенцкіх выбарах.

Літва прагаласавала за мэйнстрымавыя партыі, першае месца заняў Саюз Айчыны — хрысціянскія дэмакраты, першым нумарам якога, у сваю чаргу, ішоў былы прэм'ер Кубілюс, адзін з самых паслядоўных сяброў беларусаў у ЕС.

У Латвіі ўпэўнена перамаглі правацэнтрысты і латышскія нацыяналісты.

Нават у Славакіі «Прагрэсіўная Славаччына» на 3% абышла Smer Роберта Фіца.

А поспех Нацыянальнага аб'яднання ў Францыі стаў магчымы пасля таго, як Марын Лё Пэн рашуча павярнула гэтую партыю ў бок цэнтра. Настолькі рашуча, што нават адхрысцілася ад «Альтэрнатывы для Германіі» пасля заяў топ-кандыдата апошняй пра тое, што не ўсе толькі дрэнныя людзі былі ў SS (добрыя ж сябры ў ЕС у Пуціна і Лукашэнкі).

Яшчэ цікавая тэндэнцыя. Тады як ультраправыя атрымалі больш галасоў, ультралевыя страцілі падтрымку. І гэта важна, таму што Масква рабіла стаўку на адначасовае і раўнасільнае ўмацаванне і ультраправых, і ультралевых, каб потым гэтае радыкальнае супрацьстаянне крайнасцяў ўзарвала еўрапейскія грамадствы знутры. Між тым, пакуль частка пратэставых галасоў проста перацякла ад вельмі левых да вельмі правых папулістаў. А ў Францыі галасы ад крайне левай «Няскоранай Францыі» адышлі да блоку на чале з левацэнтрысцкімі сацыялістамі.

Так што Еўропа застаецца Еўропай.

А на фота ўнізе — 43-гадовы Петэр Мадзяр, які наступае на капыты галоўнаму траянскаму каню Крамля ў ЕС — Віктару Орбану. Мадзяр стварыў новую партыю і рэзка вырваўся ў лідары апазіцыі, з далёка не ліберальнай, але зразумелай і блізкай выбаршчыкам платформай.

 Péter Magyar Пэтэр Мадзяр Петер Мадьяр
Петэр Мадзяр на мітынгу ў Будапешце. 26 сакавіка 2024 года. Фота: AP Photo/Denes Erdos

Каментары14

  • Acab
    10.06.2024
    О, няўрымсьліва-таямнічы (прынамсі дзеля мяне таямнічы) спадар Мікола Бугай на варце эўрасацыялізму. Дэр сацыяль і кшталтаваньне бананаў ў бяспецы, як разумею і з палегкаю выдыхаю з прачытанага
  • Так
    10.06.2024
    Цэтлік "ультраправыя", разам з "крайнеправыя" і "папулісты" на правыя партыі ставяць левыя і некаторыя цэнтрысты, нічым некалі з цэтлікам "фашыст".

    Напрыклад так пужалі Мэлоні і што? Усё нармальна. Дапамагае Украіне, выступае супраць Расіі і за сільную Італію.
  • Acab
    10.06.2024
    Спадару Лапаце, аднак памылкова бачыць нейкую антытэзу паміж намэнклятурай эўра сср і намэнклятурай рсфср.
    Наагул наменклятуры паміж сабой практычна не варагуюць.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»2

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Усе навіны →
Усе навіны

Германія павялічыць выдаткі на абарону больш, чым удвая4

Новы Папа гуляе ў тэніс кожны тыдзень — у яго магутная падача2

З беларускіх крамаў знікла цыбуля. А што здарылася?20

У цэнтры Мінска зачыніўся рэстаран «на мільён»3

Адміністратарку беларускай Вікіпедыі кінулі на суткі5

Польскія памежнікі заявілі, што з беларускага боку мігрантам дапамагалі людзі ў форме2

У двары з’явіцца басейн. Якія навінкі чакаюць грамадскія лазні Мінска

У Стамбул прыляцеў урадавы самалёт з Масквы

Трамп адмовіўся ад паездкі на перамовы па Украіне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»2

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць