Грамадства

«Мядзведзь асабіста збіраў?» У Беларусі знайшлі маліну па шалёнай цане

Людзі абмяркоўваюць, ці нармальна гэта.

На «залатую» па цане маліну звярнула ўвагу блогер у тыктоку. Дзе менавіта прадаецца маліна па 79,99 рубля за кілаграм, не паведамляецца. Але аўтар відэа мяркуе, што гэтыя ягады «сам мядзведзь ірваў і дастаўляў».

Відэа завірусілася — у яго за два дні амаль 700 тысяч праглядаў і больш за тысячу каментароў. Карыстальнікі вылучаюць разнастайныя тэорыі з нагоды такога цэнаўтварэння:

«Думаю, перавозілі маліну з лесу да гэтай крамы на самалёце тыпу «Руслан», і спецыяльна для гэтага ўзлётныя палосы пабудавалі. І ўсе выдаткі ўключылі ў кошт».

«Я аж папярхнулася. Рэальна, адкуль цана, яны каля аэрапорта збіралі і на таксі яндэкс везлі пры павышаных каэфіцыентах?»

«Яна была вырашчана на Месяцы і месяцовы мядзведзь з любоўю збіраў яе».

Папулярны каментар: «Такі кошт, каб жыццё малінай не здавалася». Іншыя радуюцца, што маліна расце ў іх на лецішчы бясплатна. Некаторыя дзеляцца цэнамі на дурніцы, якія таксама ўражваюць — кажуць, гэтую ягаду можна знайсці і па 100 рублёў за кіло.

Праўда, ёсць і іншае меркаванне. Так, адзін з каментатараў адзначае, што маліна сама па сабе важыць няшмат, таму кілаграм — гэта вельмі шмат ягад. Зрэшты, гэта меркаванне відавочна ў меншасці.

Каментары

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць