Свет77

Хворы Кадыраў таемна ажаніў сваіх непаўналетніх сыноў

Паводле звестак крыніц «Новай газеты Еўропа», 8 чэрвеня ў Чачэнскай рэспубліцы адбыліся вяселлі двух сыноў Кадырава — 17-гадовага Элі Кадырава і 16-гадовага Адама Кадырава. У адрозненне ад пышнага вяселля старэйшага сына кіраўніка Чачні Ахмата, якое адгрымела ў сакавіку мінулага года з выключнай дэманстратыўнасцю, на гэты раз урачыстасці прайшлі ў абстаноўцы беспрэцэдэнтнай сакрэтнасці. Прычынай такой сакрэтнасці крыніцы лічаць скандальна юны ўзрост маладых.

 Адам Кадыраў. Фота: Рамзан Кадыраў / Telegram

Нявестамі сыноў Кадырава сталі сваячкі найбліжэйшых паплечнікаў кіраўніка Чачні. Так, Элі ажаніўся са старэйшай унучкай дэпутата Дзярждумы ад рэспублікі Адама Дэлімханава, а Адам — з дачкой чачэнскага сенатара Сулеймана Герэмеева. 

Па даных «Новай-Еўропы», маці нявесты Элі Кадырава зʼяўляецца дачка Дэлімханава Хедзі. Яна нарадзілася ў 1993 годзе і, паводле звестак выдання, выйшла замуж у 17 гадоў. Такім чынам, 17-гадовы Элі Кадыраў ажаніўся з дзяўчынкай, якая не можа быць старэйшай за 14 гадоў, робіць выснову газета. 

На думку аўтараў матэрыялу, «таемныя, хуткія і сумнеўныя з пункту гледжання расійскага закона» вяселлі малодшых сыноў Кадырава сведчаць, што сітуацыя ў Чачні «развіваецца па форс-мажорным» сцэнары. Прычынай спешкі выданне лічыць смяротную хваробу Кадырава.

Элі Кадыраў на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным. Фота: Рамзан Кадыраў / Telegram

Раней стала вядома, што Кадыраву дыягнаставалі некроз падстраўнікавай залозы. Пры гэтым, па даных «Новай-Еўропа», у верасні 2023 года чале Чачні паставілі новы дыягназ, які, па словах крыніц выдання, прывёў у роспач блізкае асяроддзе Кадырава. 

Па версіі газеты, кіраўнік Чачні ўсведамляе, што сваім «жорсткім кіраваннем» ён паставіў пад пагрозу будучыню сваёй сямʼі і цяпер спрабуе засцерагчы сваіх сыноў усімі даступнымі спосабамі. 

Па гэтай прычыне Кадыраў вырашыў, што лепш зрабіць Дэлімханавых і Герэмеевых сваякамі — калі ўжо не па крыві, то па шлюбе. 

На думку аўтараў артыкула, асабістыя сустрэчы сыноў Кадырава з Пуціным патрэбны таксама для таго, каб прадэманстраваць, што гарантыі бяспекі Крамля распаўсюджваюцца і на іх. 

Тыя ж мэты маюць і прызначэнні непаўналетніх дзяцей Кадырава на высокія дзяржаўныя пасады ў рэспубліцы, і іх шлюбы з прадстаўнікамі ўплывовых чачэнскіх семʼяў. Усё гэта павінна стаць залогам бяспекі дзяцей Кадырава пасля яго смерці, піша «Новая-Еўропа».

Каментары7

  • Сакавік
    20.06.2024
    Яны ўсё роўна жывыя нябожчыкі, як і іх тата, і дзяўчаты што за іх выйшлі таксама, гэта ж халіфат
  • Ёсік
    20.06.2024
    Ды хопіць, шаноўная НН, пісаць аб гэтым дыктатары. Лепш аб жыцьці простых жыхароў Чачэніі напішыце, як жывуць у выгнаньні чачэнцы, а не пры начоўках.
  • Гарыць дупа ў маскавітаў
    20.06.2024
    Маскавіты вельмі баяцца адвязанага ад законаў горнага ішака Кадырава і ягоных доўбнеў.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«У палітыцы была справа». Лукашэнка высветліў, чаму беларусам не хапіла бульбы5

«У палітыцы была справа». Лукашэнка высветліў, чаму беларусам не хапіла бульбы

Усе навіны →
Усе навіны

Гайдукевіч параіў выкладваць у тыкток «не дупу»14

Беларуска падзялілася ўражаннямі ад аўтобуснага тура ў Дагестан — 32 гадзіны да першага начлега2

Ахматавец у Курскай вобласці расстраляў краму з гранатамёта. Z-каналы заклікалі пакараць яго, але позна2

Новы фільм з «дзіцём Беларусі». Як «Балерына» працягвае справу Джона Уіка7

У жанчыны ў Германіі нарадзіўся 100-ы праўнук

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?16

Расіяне нанеслі масіраваны ўдар па Кіеве і Адэсе1

Актрыса Ганна Хітрык паведаміла, што рак вярнуўся6

Чаму ў сярэднім узросце наша талія павялічваецца? Прычына нечаканая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У палітыцы была справа». Лукашэнка высветліў, чаму беларусам не хапіла бульбы5

«У палітыцы была справа». Лукашэнка высветліў, чаму беларусам не хапіла бульбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць