Грамадства44

У Беларусі ажыятажны попыт на сплавы на байдарках

Кожныя выхадныя ў Беларусі па рэках на байдарках сплаўляецца каля 8 тысяч чалавек. Попыт вялікі: у Мінску знайсці свабодную байдарку ў сезон рэальна толькі за месяц да планаванага сплаву. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі саюз туріндустрыі са спасылкай на старшыню Мінскага аддзялення Рэспубліканскага турысцка-спартыўнага саюза Аляксея Фіксюка.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: superkayak.ru

Паводле слоў Аляксея Фіксюка, у распараджэнні юрыдычных асоб па краіне — каля 3,5−4 тыс. байдарак. Пры гэтым завезці новыя ў краіну складана. Байдаркі знаходзяцца ў санкцыйным спісе, у самой Беларусі пластыкавыя не выпускаюць, а са шклапластыку яны недаўгавечныя. Расійскія ж надзіманыя занадта дорага каштуюць.

Арэнда байдаркі на выхадныя, напрыклад, у Гродне абыдзецца ў 120 рублёў. Месца ў байдарцы з паслугамі інструктара каштуе 40 рублёў за 1,5 гадзіны.

Асабліва папулярнымі сталі сямейныя сплавы.

«Сёлета нават давялося закупіць дзясятак байдарак-троек для мамы, таты і дзіцяці, з магчымасцю даўкамплектавання да чатырохмясцовай, — адзначае намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення ГА «Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз» Сяргей Каляда. — Раней такой тэндэнцыі не назіралася. Прыязджаюць па 3-4 сям'і і выбіраюць актыўны адпачынак, а не «чарку-скварку», што радуе».

Акрамя прафесійных клубаў, цяпер з'явіліся і прыватныя асобы, якія проста здаюць байдаркі ў арэнду, дазваляючы арандатарам плыць куды заўгодна і выходзіць дзе заўгодна. Гэта выклікае неабходнасць рэгулявання, аднак, на думку Аляксея Фіксюка, калі абмежаваць арэнду байдарак толькі паслугамі прафесійных інструктараў, то развіццё байдарачнага турызму затармазіцца.

Акрамя таго, прафесіяналы турбізнэсу прапануюць дазволіць у Беларусі сплавы на байдарках падчас нерасту. Праз яго ў красавіку — маі рэкі закрытыя. Паводле іх слоў, вясло — не матор, байдаркі не перашкаджаюць рыбам нераставаць. Тым больш, што на сапборды ў гэты час забароны няма, паколькі яны, у адрозненне ад байдарак, не лічацца маламернымі суднамі. 

Каментары4

  • Mafkees
    09.07.2024
    Будучи студентом я 2 раза принимал участие в подобной движухе и это было незабываемо. 2 раза по 7 дней в палатках с рыбалкой и стрельбой по бутылкам и батарейки заряжались на весь год. Беларуская природа фантастически красивая.
  • В здоровом теле - здоровый дух!!!
    09.07.2024
    "стрельбой по бутылкам ... природа фантастически красивая"

    отдыхать, так отдыхать! Не долго природе осталось - всё битым стеклом засриом
    пусть дети ноги режут -зато мы, бухие в жиоппу, отдохнули
  • Mafkees
    09.07.2024
    В здоровом теле - здоровый дух!!!,
    Не нужно обвинять меня в том чем вы сами походу являетесь. По себе судите..

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга4

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Усе навіны →
Усе навіны

Урад Ціханоўскай прыняў пастанову «Аб беларускім партызанска-супраціўным руху»25

У Будслаўскім касцёле люты холад: прыхаджане стаяць у пухавіках і шапках, а святары адпраўляюць службу ў пальчатках4

Міжнародная ліга КВЗ спыняе сваю працу ў Мінску пасля 12 гадоў3

Ад 7 еўра за гадзіну на будоўлі ў Гамбургу да 14 еўра на Алімпіядзе ў Парыжы: досвед беларуса пра заробкі ў Еўропе6

Сёння ўначы было амаль да 30 градусаў марозу

Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць5

Маладую фатографку з Баранавічаў асудзілі за палітыку. Яна толькі нядаўна стала мамай2

У Гомелі кіроўца трапіў у занос і вылецеў на прыпынак з людзьмі. Цудам усё скончылася добра ВІДЭА2

Ціханоўская можа наведаць Украіну ў канцы лютага — пачатку сакавіка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга4

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць