Грамадства1515

«Хацеў бы выйсці — напісаў бы прашэнне». Лукашысты працягваюць спробы зламаць Пачобута

У тэлеграм-канале «Графач», звязаным з міністрам інфармацыі Маратам Маркавым, з’явілася рэпліка наконт палітзняволенага журналіста Анджэя Пачобута.

Андрэй Пачобут. Фота: sb.by

Аўтар згадвае калапс на беларуска-польскім грузавым пункце пропуску «Казловічы» і фактычна прызнае, што яго прычынай з’яўляецца сітуацыя з Пачобутам.

«Шмат хто кажа, ім, маўляў, патрэбны Пачобут, які адбывае пакаранне. За экстрэмісцкія артыкулы не прадугледжаная амністыя, а для памілавання трэба пісаць прашэнне. Такія законныя працэдуры. Хацеў бы выйсці — напісаў бы, а не ламаўся», — адзначае «Графач».

Ён прыходзіць да высновы, што адмова Пачобута пісаць прашэнне аб памілаванні — «наўмысная эскалацыя па загадзе польскіх куратараў».

Марат Маркаў у эфіры Беларусь-1

***

Анджэй Пачобут

Нарадзіўся ў 1973 годзе ў гарадскім пасёлку Вялікая Бераставіца Гродзенскай вобласці. Скончыў юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (1998), працаваў выкладчыкам, а з 2002 года стаў займацца журналістыкай. 

У 1993 годзе разам з братам Стасам заснаваў панк-рок гурт Deviation.

З 2006 года з’яўляецца карэспандэнтам польскага выдання Gazeta Wyborcza, сябра Саюза палякаў Беларусі.

У ліпені 2011 года Пачобут быў прысуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады, суд апраўдаў журналіста па артыкуле за абразу Лукашэнкі, але прызнаў вінаватым у паклёпе. У той жа дзень яго вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе.

Улетку 2012 года на Пачобута была заведзена яшчэ адна крымінальная справа (паўторнае абвінавачанне ў паклёпе на Лукашэнку). 30 чэрвеня 2012 года яго вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе, а 15 сакавіка 2013 года крымінальная справа супраць журналіста была закрыта за адсутнасцю складу злачынства.

Затрыманы 25 сакавіка 2021 года. Гродзенскі абласны суд 8 лютага 2023 года асудзіў журналіста на 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па двух артыкулах КК: 361 (заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) і 130 (распальванне варожасці ці варажнечы).

Каментары15

  • Владимир
    10.07.2024
    Что-то подсказывает, что как только подсчитают убытки семьи по сигаретам, сломается главный ненаклонный.
  • Беня
    10.07.2024
    А что, CEPA уже забыла своего старшего аналитика?
  • Этот
    10.07.2024
    Какой все таки негодяй, не хочет на коленях ползти. Унижение, лизоблюдство вот видимо основные качества которые в цене.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, хто лётаў на Шры-Ланку разам з Анжалікай Мельнікавай і яе агентам13

Стала вядома, хто лётаў на Шры-Ланку разам з Анжалікай Мельнікавай і яе агентам

Усе навіны →
Усе навіны

У Арменіі заявілі пра прадухіленне спробы захопу ўлады2

Вярнуўся з Літвы — і быў арыштаваны за данаты. Гэты біёлаг раней даследаваў лейкозы — яго філасофія натхняе10

Юрый Антонаў расказаў, як ён змагаецца з перападамі ціску. Кажа, яму вельмі гэта дапамагае13

Яшчэ ў адной мінскай краме запрацавала сістэма з талонамі ў чаргу, як у банку1

Ваенга, Лазараў і Аверын. На чые выступленні на «Славянскім базары» ўжо раскупілі квіткі13

У Польшчы завялі справу аб ненаўмысным забойстве пасля гібелі актывіста Каспяровіча2

Пратэстоўцы прымусілі Безаса перанесці вяселле далей ад цэнтра Венецыі3

Краўцоў прымусіў Кучынскага апраўдвацца за недасканалую санкцыйную палітыку Еўрасаюза37

Пяць гадоў таму арыштавалі Ігара Лосіка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, хто лётаў на Шры-Ланку разам з Анжалікай Мельнікавай і яе агентам13

Стала вядома, хто лётаў на Шры-Ланку разам з Анжалікай Мельнікавай і яе агентам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць