Грамадства1919

Беларусаў замежжа абавяжуць паведамляць пра шлюб і нараджэнне дзяцей. А якое пакаранне тым, хто праігнаруе?

Днямі Лукашэнка падпісаў папраўкі ў законы па рэгуляванні шлюбных і сямейных адносін. З яго вынікае, што беларусаў замежжа абавяжуць паведамляць дзяржаве аб рэгістрацыі шлюбаў і нараджэнні дзяцей за мяжой.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Getty Iimages/Karl Tapales

Дзяржава хоча ведаць пра цябе ўсё

Згодна са зменамі ў заканадаўстве, у беларусаў з'явіцца абавязак паведамляць у кампетэнтныя органы звесткі аб рэгістрацыі шлюбаў і нараджэнні дзяцей за мяжой.

Зрабіць гэта трэба будзе не пазней за 6 месяцаў з моманту рэгістрацыі акта грамадзянскага стану. 

«Парадак прадстаўлення грамадзянамі, уліку і апрацоўкі названых звестак органамі, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, вызначаецца ўрадам Беларусі», — гаворыцца ў законе.

Асноўныя палажэнні закона ўступаюць у сілу 1 студзеня 2025 года. Інфармацыі пра тое, што чакае беларусаў, якія праігнаруюць новыя патрабаванні, няма.

У той жа час ураду пастаўлена задача да 1 студзеня 2025 года забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым законам і прыняць іншыя меры па яго рэалізацыі. 

Ці з'явіцца адказнасць за ігнараванне патрабаванняў?

Пакуль незразумела. Сітуацыя падобная да той, што склалася з абавязкам падаваць звесткі пра наяўнасць другога грамадзянства, ДНЖ, карты паляка і іншых дакументаў, якія даюць права на ільготы ў замежных дзяржавах.

Патрабаванне ёсць, а вось адказнасці за невыкананне гэтых патрабаванняў — няма.

Сілавікі анансавалі, што з цягам часу пралабіруюць змены ў Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях, каб складаць пратаколы на тых, хто не паведаміў, напрыклад, пра сваю карту паляка. Аднак пакуль пакаранне так і не прыдумалі.

***

Цалкам азнаёміцца з усімі зменамі можна па спасылцы.

Каментары19

  • Ёсік
    11.07.2024
    А ў якой валюце будзе дзяржава дапамогу на дзетак даваць? І патрэбна базавы рахунак адкрываць, ці на карт-рахунак залічаць? Ну шлюб хай сабе, але нарадзіўшы дзіцё ў іншай краіне, ён не атрымлівае грамадзянства той краіны? Гэта каб у 18 гадоў хлопцу пазыў у белармію даслалі, хаця той хлопчык ані разу не быў у Беларусі.
  • Никита Лешуков
    11.07.2024
    Да хрен им ещё кроме Хренина, а не информацию. Пускай кушают его указы с хреном.
  • feafania
    11.07.2024
    І халера з імі. Як яны мяне пакараюць, калі я пры іх уладзе ў Беларусь ніколі не прыеду?

Цяпер чытаюць

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы48

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Уроцлаўскім заапарку маленькі алень напаў на вялізнага насарога ВІДЭА4

Памёр Антон Ятусевіч1

Каля мінскай ратушы заўважылі вельмі высокі сумёт ВІДЭА

Памерлы ў Мінску мужчына не быў замецены снегам

Прэм'ерка Італіі заявіла пра неабходнасць размаўляць з Расіяй7

Найлепшы архівіст Беларусі — 2020 аднойчы данёс на суседзяў. У 2025‑м яго самога асудзілі за палітыку11

Памянялі камандуючага Сіл спецыяльных аперацый

З 2022 года Расія страціла забітымі 19 генералаў5

У Польшчы выдалі падручнік для вывучэння беларускай мовы як замежнай. Ён пасуе і для саманавучання1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы48

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць