Здарэнні22

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснага ДТЗ пад Магілёвам. У ім загінуў 5-гадовы хлопчык і яго бацька

Сямʼя на аўтамабілі Volkswagen, кіроўца якога не справіўся з кіраваннем, вярталася з лецішча ў Магілёў.

 Скрын відэа СК

Паводле папярэдніх звестак, увечары 13 ліпеня паблізу вёскі Фойна кіроўца Volkswagen, здзяйсняючы абгон спадарожнай фуры, страціў кантроль над кіраваннем. Машына выехала на сустрэчную паласу, дзе сутыкнулася з аўтамабілем Audi, які цягнуў прычэп. 

У выніку ДТЗ 34-гадовы жыхар Магілёва і ягоны 5-гадовы сын, якія знаходзіліся ў Volkswagen, памерлі на месцы. 

Жонка загінулага мужчыны і іх 3-гадовая дачка шпіталізаваныя. 

Двое 18-гадовых жыхароў Клімавіцкага раёна з Audi таксама знаходзяцца ў бальніцы.

 

На месцы здарэння ўсю ноч працавалі следчыя. СК піша, што сямʼя на аўтамабілі Volkswagen вярталася з лецішча ў Магілёў. Дзеці перавозіліся ў спецыяльных дзіцячых прыстасаваннях. 

Заведзеная крымінальная справа па ч. 3 арт. 317 (парушэнне правіл дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх або больш асоб) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Каментары2

  • 14.07.2024
    Ах. Нехапіла вытрымкі у кіроўцы. Напужаўся ўсхваляваўся .
  • есть
    14.07.2024
    простое правило - не уверен, не обгоняй. "Сэкономил" минуту - потерял жизни, свою и ни в чем не повинных людей. Законы Дарвина никто не отменял.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродзенскай турме адкрылі праваслаўную царкву9

Расійскі ўдарны верталёт Ка-52 збілі сяброўскім агнём5

Канфлікт у мінскай школе: Дырэктар не пусціў сына на ўрокі з-за знешняга выгляду31

Маці Кацярыны Ваданосавай не вышлюць з Польшчы ў Літву — рашэнне суда5

У Варшаве асуджаны на пажыццёвае забойца беларускі Лізы падаў апеляцыю

Расійскай спявачцы Наока далі штраф за песню Манетачкі. Яна выконвае на вуліцы песні забароненых музыкантаў3

Мабільны аператар life:) рыхтуе рэбрэндынг11

Фонд Карпянкова «Маладая гвардыя» працаўладкоўвае жонак губазікаўцаў. Якія там заробкі?20

У Мінску здаюць зусім разбітую кватэру наогул без нічога. Уладальнік сцвярджае, што рамонт не патрэбны.5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць