Аўто33

У Беларусі прадаюць Mercedes-Benz W124 за 12 000 даляраў. Чаму 32-гадовае аўто такое дарагое?

Паглядзелі, чаму за Mercedes-Benz 1992 года выпуску просяць 12 тысяч даляраў.

Фота: av.by

24 гады ў адных руках

У Мінску за 12 тысяч даляраў прадаюць Mercedes-Benz W124 у кузаве седан. Пад капотам у яго базавы 2-літровы бензінавы рухавік на 136 к.с, які працуе ў пары з МКПП. Заяўлены прабег — 110 тысяч кіламетраў.

У апісанні пазначана, што аўтамабіль прыгналі з Германіі ў 2000 годзе, з таго часу аўтамабіль знаходзіцца ва ўласнасці ў аднаго гаспадара.

Прадавец запэўнівае, што аўтамабіль ніколі не трапляў у ДТЗ і знаходзіцца ў вельмі добрым стане.

Сярод фота ёсць здымак копіі нямецкага дакумента, у якім пазначана колькасць уласнікаў аўто ў Нямеччыне. За 8 гадоў такіх было тры.

Мяркуючы па фота, аўтамабіль сапраўды захаваўся ў вельмі добрым стане. Выглядае, што дапамагло не толькі рэдкае выкарыстанне, але і антыкаразійная апрацоўка кузава.

Фота: av.by

Сляды ад апрацоўкі мавіллю бачныя на розных элементах кузава, у тым ліку ў дзвярных праёмах і на ўнутраным баку дзвярэй.

Ці сапраўды гэты Mercedes-Benz такі каштоўны?

Нягледзячы на добры для свайго ўзросту стан і малы прабег, гэты аўтамабіль цяжка назваць экзэмплярам, за якім будуць ганяцца аматары янгтаймераў. І рэч тут не толькі ў тым, што за больш чым 20-гадовую гісторыю знаходжання на канвееры было выпушчана 2,5 мільёна 124-х у розных тыпах кузаву.

Фота: av.by

Выстаўлены на продаж аўтамабіль гэта не рэдкі седан Е500, не купэ і не кабрыялет, а самы звычайны седан у сціплай камплектацыі з самым слабым маторам у лінейцы бензінавых рухавікоў. 

Каментары3

  • Фэйспалм
    23.07.2024
    Добра так прадаўцу ў галаву напякло
  • )))))
    23.07.2024
    Чаму не за 120.000$
  • Смоўж
    24.07.2024
    А я думаў што гэта на ім Чыж валіў з хуткасцю 200 км/г да літоўскай мяжы...

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»16

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць