Грамадства99

Хрыста Грозеў адказвае, чаму не абмянялі беларускіх палітвязняў

Расследавальнік Хрыста Грозеў у інтэрв'ю Deutsche Welle паразважаў пра ролю беларускага боку ў нядаўнім абмене вязнямі і тое, ці можа падобны абмен паўтарыцца.

Хрыста Грозеў. Скрын відэа Deutsche Welle

Грозеў кажа, што абмен не быў праведзены ідэальна — яны спрабавалі зрабіць тое, што магчыма.

«Па беларускай тэме — мне відавочна, чаму гэта здарылася. Таму што арышт [нямецкага грамадзяніна Рыка Крыгера] і вердыкт са смяротным пакараннем быў створаны практычна па замове Крамля, як частка канчатковага ціску на Германію, каб Германія пагадзілася выдаць Красікава. Гэта не было сувярэннае рашэнне беларускага дыктатара — гэта была паслуга, якую ён зрабіў», — лічыць Грозеў. 

Ён разважае, што па-добраму Расіі трэба было б уключыць у спісы на абмен і чачэнскіх актывістаў, таму што ахвярай Вадзіма Красікава (афіцэра ФСБ, якога так хацеў вымяняць Пуцін) быў чачэнскі палявы камандзір.

«Шмат было зроблена неідэальна.

Але па беларускай тэме — я думаю, што цяпер ужо арыштаваныя беларускія кадэбэшнікі ў краінах Еўропы, паколькі яны выконвалі заказы па тэрарызме з Крамлю. І думаю, яшчэ больш будзе такіх арыштавана, таму што Крэмль выкарыстоўвае беларускія спецслужбы як пасярэднікаў для таго, каб не пакідаць слядоў.

І я думаю, што гэтыя арыштаваныя павінны быць абмяняныя на беларускіх палітвязняў», — падзяліўся расследавальнік.

Каментары9

  • Mongolia calling
    08.08.2024
    Нам бы замяніць Вячорку Хрыста Грозевым гэтым - адразу б справы наладзіліся!
  • барадзед
    08.08.2024
    ну кадэбэшнікамі гэтыя чмоні наўрадці з'яўляюцца
    звычайныя нацы-мусары, за грошы родную маці згвалтуюць
    мяняць на іх кагосьці не будуць
  • Янка
    08.08.2024
    Спадзяюся, што прамова спадара Грозева ставіць кропку ў пытанні пра нібыта адсутнасць суб'ектнасці беларускіх дэмакратычных сілаў у вачах заходніх палітыкаў праз спекуляцыі на вельмі балючай і кампраміснай тэме абмена штатнага кілера і шпіёнаў на закладнікаў і дысідэнтаў.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі33

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Кандыдат Трампа на пасаду пасла ў Ісландыі назваў яе 52‑м штатам ЗША2

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў5

Беларускі хакеіст згуляе ў матчы зорак АХЛ

Відэа з тэгеранскага морга сведчаць пра вельмі жорсткае падаўленне пратэстаў у Іране33

Памятаеце фота, як сцюардэса «Белавія» адпачывала ў турбіне самалёта? Дзяўчына распавяла яго гісторыю

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным2

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ28

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

«Падвойнае пасланне для ЗША». У Грэнландыю пачалі прыбываць еўрапейскія вайскоўцы. Пакуль малаколькасныя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі33

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць