Спорт1616

Спаборніцтвы на Алімпіядзе скончыліся. Якая краіна перамагла ў медальным заліку?

Да сённяшняга дня не было вядома, хто стане пераможцам у агульным заліку па колькасці медалёў.

ЗША ў апошні дзень Алімпіяды зраўняліся з Кітаем па залатых медалях дзякуючы жаночай баскетбольнай зборнай, якая выйграла ў фінальным матчы ў Францыі.

І ЗША, і Кітай маюць па 40 залатых медалёў, але ў ЗША значна больш срэбра і ў агульным заліку яны падняліся на першае месца.

На трэцім месцы японцы — 20 залатых медалёў, 12 сярэбраных і 13 бронзавых.

Беларусы заваявалі чатыры медалі. У скачках на батуце золата выйграў Іван Літвіновіч, Віялета Бардзілоўская ў гэтым жа відзе спорту была другой. Срэбра заваяваў прадстаўнік акадэмічнага веславання Яўген Залаты, а цяжкаатлет Яўген Ціханцоў стаў бронзавым прызёрам.

Але ў медальным заліку гэтыя вынікі не ўлічваліся, бо беларусы выступалі пад нейтральным сцягам.

Каментары16

  • Бог Атэізму, трацкіст
    11.08.2024
    Я назваў баксэра Халіфа мужчынам, а мой акаўнт выдаліў праз гэта Фэйсбук.
    Калі ты дагэтуль мяне не пазнаў, любы чытачэ, мяне клічуць Рычардам, прозьвішча - Докінз
  • Юліка Шэрамета
    11.08.2024
    Спадару Докінзе, так і мяне ў фінале адлупцаваў нейкі мужык, чаго вы маўчыцё?
  • Зьвер з двума спінамі
    11.08.2024
    Халера бяры, Юлька, той фінал! Я нат не паўзіраюся, што той мужык табе вока падбіў. Хадзем лепей, складзем такога зьвера аб двох спінах

Цяпер чытаюць

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку48

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку

Усе навіны →
Усе навіны

У Фаніпалі запусцяць вытворчасць віскі па шатландскай тэхналогіі8

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі18

У Празе судзяць футбольнага фаната за замах на забойства беларуса2

У Брэсце адкрылі музей зубра1

Байцы ГУР і УСУ пабіліся каля санаторыя за права на гэту тэрыторыю, 10 чалавек узялі ў закладнікі53

«Спачатку тры гадзіны мы сядзелі ў самалёце». Як беларусы пакутуюць праз рэгулярнае закрыццё аэрапорта ў Вільні8

З уласным басейнам. На «Грушаўцы» адкрываецца дзіцячы сад ад камерцыйнага забудоўшчыка5

Якія спектаклі назвалі найлепшымі ў Беларусі? Падвялі вынікі Нацыянальнай тэатральнай прэміі1

У Беларусі сталі прадаваць банкаўскія карткі на запраўках і ў супермаркетах10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку48

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць