Грамадства11

У Беларусі сталі прадаваць банкаўскія карткі на запраўках і ў супермаркетах

БСБ Банк запусціў у Беларусі новы фармат абслугоўвання — імгненныя банкаўскія карткі, якія можна купіць проста на касах крам і АЗС. Пра гэта распавялі Office Life у прэс-службе банка.

Фота: БСБ банк

Карткі прадаюць на касах сеткі крам «Unistore опт&розница», «Сем пятніц XXL» і на запраўках «А-100».

У выніку кліенту больш не трэба наведваць аддзяленне, чакаць выпуску карткі або афармляць заяўку загадзя. Цяпер можна купіць яе на касе і актываваць праз мабільны дадатак. Пасля пакупкі спатрэбіцца некалькі дзеянняў: прайсці хуткую рэгістрацыю ў мабільным дадатку банка, адкрыць карт-рахунак і актываваць картку. Але гэты працэс поўнасцю дыстанцыйны, без чакання ў аддзяленні і запаўнення анкет.

Прыкметна, што картку можна купіць не толькі для сябе, але і для блізкіх людзей, якія не могуць самастойна аформіць яе ў аддзяленнях банка.

Ідзе гаворка пра імгненную неімянную банкаўскую картку Visa Classic Instant у беларускіх рублях. Яна выканана ў дызайне ад БСБ Банка ў выглядзе пліткі шакаладу. Картка працуе з замежнымі сэрвісамі і тэрміналамі, падтрымлівае Apple Pay, Swoo Pay, Xiaomi Pay і Samsung Pay.

У банку заявілі, што «паставілі перад сабой задачу прыбраць любыя бар’еры паміж кліентам і банкаўскім прадуктам». Уладальнікі карткі аўтаматычна атрымліваюць доступ да сэрвісу па кантролі падпісак праз мабільны дадатак БСБ Банка, а таксама становяцца ўдзельнікамі яго праграмы лаяльнасці «Кветка».

Каментары1

  • *_-
    04.12.2025
    што на гэта скажа той, што абураўся кавай на запраўках?

Цяпер чытаюць

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас22

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску здаецца кватэра-лабірынт

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода30

Малайзія аднаўляе пошукі MH370 праз 10 гадоў пасля знікнення авіялайнера

Як па-рознаму выглядаў Стыў Уіткаф на сустрэчах з Пуціным і з украінцамі11

«Зарабляйце, а не ваюйце». Трамп і Уіткаф вераць, што Пуцін можа пайсці на мір дзеля прыбыткаў. Або самі мараць аб зыску12

У Польшчы беспрацоўны ўдарыў беларускага доктара за тое, што той адбірае працу ў палякаў28

Пяскоў: Пуцін не адхіляў мірнага плана ЗША1

Сталі вядомыя падрабязнасці крымінальнай справы ў дачыненні да Верамейчыка і Грачыхі3

Ці паспеюць беларускія спартоўцы адабрацца на Зімовую Алімпіяду?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас22

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць